Налогі
Налогі (па-польску: Nałogi, па-падляску: Nałohi) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.
Налогі | |
польск. Nałogi | |
Мясцовая назва: | Nałohi |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Бельскі |
Гміна: | Бельск-Падляскі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-100 |
Нумарны знак: | BBI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°48′0″ пн. ш. 23°6′0″ у. д. / 52.8° пн. ш. 23.1° у. д.Каардынаты: 52°48′0″ пн. ш. 23°6′0″ у. д. / 52.8° пн. ш. 23.1° у. д. |
Налогі |
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці этнічныя палякі, каталікі (парафія Нараджэньня Дзявіцы Марыі і сьв. Мікалая ў Бельску-Падляскім[2]). Праваслаўная частка насельніцтва — беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам (прыход сьв. сьв. Яна Багаслова ў Аўгустове).
Гісторыя
рэдагавацьНалогі існавалі праўдапаобна ўжо ў 1523 годзе, з 1576 году ўключаліся ў плюціцкую воласьць бельскага старарства. Да 1861 году зьяўляліся дзяржаўнай уласнасьцю[3]. У міжваенны пэрыяд Налогі прыналежалі да гміны Лубін Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 15 жыхароў (104 рымакаталікі, 44 праваслаўныя ды 3 вуніяты, 110 жыхароў было запісаных палякамі, а 41 беларусамі)[4]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Налогі былі далучаныя да гміны Бельск-Падляскі.
Зноскі
рэдагаваць- ^ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013803032-0023662?var-id=1639616&format=jsonapi
- ^ Парафія Нараджэньня Дзявіцы Марыі і сьв. Мікалая. Базыліка ў Бельску-Падляскім (пол.) Праверана 27 красавіка 2015 г.
- ^ Налогі (пол.) Gmina Bielsk Podlaski. Historia miejscowości Праверана 27 красавіка 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 30 (пол.) Праверана 27 красавіка 2015 г.