Навасёлкі (Каленкавіцкі раён)
Навасёлкі[1] — вёска ў Каленкавіцкім раёне Гомельскай вобласьці. Навасёлкі ўваходзяць у склад Капліцкага сельсавету.
Навасёлкі | |
трансьліт. Navasiołki | |
Першыя згадкі: | 1514 год |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Каленкавіцкі |
Сельсавет: | Капліцкі |
Насельніцтва: | 179 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2345 |
Паштовы індэкс: | 247740 |
СААТА: | 3223834056 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°21′39″ пн. ш. 29°14′19″ у. д. / 52.36083° пн. ш. 29.23861° у. д.Каардынаты: 52°21′39″ пн. ш. 29°14′19″ у. д. / 52.36083° пн. ш. 29.23861° у. д. |
± Навасёлкі |
Гісторыя
рэдагавацьНайранейшая згадка пра паселішча ўтрымліваецца ў лісьце 1514 году караля Жыгімонта Старога пісару Федку Міхайлавічу Сьвятошу на трыманьне Навасёлак у Мазырскім павеце, выслужаных яго пляменьнікам, нябожчыкам Іванам Булатавым, вінным дзядзьку нейкую суму грошай[2]. Надалей тое сяло Іпскай нядзелі[a] Мазырскай воласьці названа ў апісаньні Мазырскага замку 1552 года. У гэтай крыніцы сказана, што яшчэ гадоў 15, можа і болей, назад Навасёлкі з 25 чалавекамі аддадзеныя князю Уладзімеру (Пуціўльскаму), а на той час было ў трыманьні княгіні, жонкі нябожчыка. Жыхары Навасёлак «перестали тягнути и города рубити за пана Нарбута[b]»[4], у староства якога складалася апісаньне.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1999 год — 316 чалавек
- 2010 год — 179 чалавек
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Нядзелі альбо чэргі (у складзе кожнай некалькі паселішчаў), на якія падзялялася Мазырская воласьць, як даводзілася несьці замкавую службу, выконваць работы на карысьць замку. Па нядзелях разьмяркоўваліся і плацёжныя павіннасьці[3].
- ^ Мікалай, сын Войцеха, Нарбут атрымаў мазырскае староства перад 1542 годам.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 192
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 9 (1511–1518). Užrašymų knyga 9 / Metryka Litewska. Księga Nr 9 / 9 księga wpisów / Księga-kontynuacja (1508–1518). Wydał K. Pietkiewicz (Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu). – Vilnius: Žara, 2002 [2004]. № 478
- ^ Клепатский П. Г. Очерки по истории Киевской земли / П. Г. Клепатский. Т. 1. Литовский период. — Одесса, 1912. С. 185, 191
- ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 7. Т. 1. Акты о заселении Юго-Западной России. – Киев, 1886. С. 644