Наваколасава
Навако́ласава[1] — пасёлак у Стаўпецкім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Наваколасаўскага сельсавету.
Наваколасава | |
трансьліт. Navakolasava | |
Першыя згадкі: | 1954 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Стаўпецкі |
Сельсавет: | Наваколасаўскі |
Насельніцтва: | 1602 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1717 |
Паштовы індэкс: | 222661 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°30′58.8″ пн. ш. 26°55′30.0″ у. д. / 53.516333° пн. ш. 26.925° у. д.Каардынаты: 53°30′58.8″ пн. ш. 26°55′30.0″ у. д. / 53.516333° пн. ш. 26.925° у. д. |
± Наваколасава | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьСтвораны ў 1954 як вайсковы гарадок 25-га арсэналу РВСН. У пасёлку жылі афіцэры арсэналу зь сем’ямі і абслугоўваючы пэрсанал. Пасьля распаду СССР вайсковы гарадок быў скасаваны. 25 чэрвеня 2004 году ператвораны ў пасёлак у складзе Слабадзкога сельсавету[2]. 29 чэрвеня 2006 году перададзены ў склад Наваколасаўскага сельсавету, дзе стаў цэнтрам сельсавету[3][4].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 1602 чалавекі
Адукацыя
рэдагавацьУ пасёлку працуе дзіцячы ясьлі-садок і сярэдняя школа.
Мэдыцына
рэдагавацьМэдыцынскія паслугі аказвае насельніцтву амбуляторыя. Працуе аптэка.
Культура
рэдагавацьЦэнтрам мясцовага жыцьця зьяўляецца Дом культуры. У ім працуе бібліятэка. Таксама ў пасёлку дзейнічае праваслаўная царква.
Забудова
рэдагавацьЗабудова прадстаўлена пераважна шматкватэрнымі цаглянымі дамамі пабудовы 1960—1970-х гадоў. Ёсьць два панэльныя дамы пабудаваныя ў 1980-я гады. Захавалася невялікая колькасьць каркасна-шчытавых дамоў. Катэджная забудова адсутнічае.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Госкартгеоцентр
- ^ Решение Столбцовского районного Совета депутатов от 25 июня 2004 г. № 49 «О вновь образованном на территории Столбцовского района населенного пункта Новоколосово»
- ^ «Об образовании Новоколосовского сельсовета и изменении границ Слободского сельсовета Столбцовского района». Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 223 (рас.)
- ^ Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 223 (рас.). Менскі абласны выканаўчы камітэт (29 чэрвеня 2006). Праверана 14 кастрычніка 2016 г.