Мікалай Шкялёнак
Мікала́й Во́сіпавіч Шкялё́нак (1889—1946) — беларускі палітычны й грамадзкі дзяяч, юрыст, публіцыст, гісторык, намесьнік старшыні БЦР.

Біяграфія Рэдагаваць
Скончыў Віленскі ўнівэрсытэт (1932). Адзін з заснавальнікаў студэнцкай арганізацыі «Скарынія» пры Віленскім унівэрсытэце.
З 1934 году чалец праўленьня Беларускага інстытуту гаспадаркі й культуры, з 1935 — прэзыдыюму Беларускага нацыянальнага камітэту ў Вільні. У 1936 годзе адзін з заснавальнікаў арганізацыі Беларускі нацыянальны фронт, чалец рэдакцыйнай калегіі яе органу — газэты «Беларускі фронт».
Аўтар артыкулу «Да мэтадалёгіі гісторыі Беларусі», надрукаванага прыкладна да 1938 году ў «Запісках Беларускага Навуковага Таварыства», у якім прапанаваў беларускім гісторыкам арыгінальную мэтадалёгію да разгляду гісторыі Беларусі — гісторыю стварэньня і функцыянаваньня беларускай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага.
З 1940 году ў Бэрліне, уваходзіў у склад кіраўніцтва Беларускага нацыянальнага цэнтру, рэдагаваў газэту «Раніца».
З 1943 году займаў пасаду 1-га віцэ-прэзыдэнта Беларускай цэнтральнай рады (БЦР), быў рэдактарам «Беларускай газэты», бюлетэню «Беларуская карэспандэнцыя». Удзельнік Другога Ўсебеларускага кангрэсу ў Менску (чэрвень 1944).
Зь ліпеня 1944 ў Бэрліне, зьяўляўся 2-м сакратаром БЦР. З сакавіка 1945 ў Польшчы, дзе арыштаваны савецкімі органамі дзяржаўнай бясьпекі.
У пачатку 1946 прыгавораны да найвышэйшай меры пакараньня.
Творчасьць Рэдагаваць
- 400-лецьце Літоўскага Статуту. // Студэнская думка : часопіс. — 1930. — № 1 (11). — С. 13—17.
- Проба аналізу народнае гаспадаркі Беларусі з пункту гледжаньня яе эканамічнае самавыстарчальнасьці. // Студэнская думка : часопіс. — 1930. — № 2 (13). — С. 15—23.
- У трохсотыя ўгодкі сьмерці Вялікага канцлера Льва Сапегі (1933)
- Інтэлігэнцыя ў культурна-грамадзкім жыцьці. // Маладая Беларусь : часопіс. — 1936. — № 1. — С. 30—34.
- Падзел гісторыі Беларусі на пэрыяды (1938)
- Тэрыторыя Беларусі і яе дагістарычнае насельніцтва (1938)
- Уводзіны да вывучэння гісторыі Беларусі (1938)
- Сынтэз беларускай гісторыі (1938)
- Аб «тутэйшых» (1939)
- Культурнае рабства (1939)
- Эканамічны нарыс Беларусі (1940)
- Беларускі народ уневажняе бяспраўныя пастановы (1945)
Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць
Мікалай Шкялёнак — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў