Міхаі́л Па́ўлавіч Ке́нька (нар. 8 лютага 1947 в. Верацеі, Пастаўскі раён) — беларускі літаратуразнавец, перакладчык. Кандыдат філялягічных навук (1983).

Міхаіл Кенька
Міхаі́л Па́ўлавіч Ке́нька
На выставе «Юзэф Крашэўскі ў люстэрку гісторыі». 15 траўня 2012
Род дзейнасьці журналіст, выкладчык, перакладчык
Дата нараджэньня 8 лютага 1947 (77 гадоў)
Месца нараджэньня вёска Верацеі, Пастаўскі раён, Віцебская вобласьць
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Занятак літаратуразнаўца, перакладнік
Месца працы

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Закончыў Магілёўскі пэдагагічны інстытут (1969). Працаваў журналістам, настаўнікам. 3 1973 — асьпірант, з 1976 — навуковы супрацоўнік Інстытуту літаратуры імя Я. Купалы АН Беларусі, з 1983 — намесьнік галоўнага рэдактара выдавецтва «Юнацтва», з 1988 — дацэнт катэдры беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 1988 прыняты ў Саюз пісьменьнікаў СССР.

Творчасьць

рэдагаваць

Друкуецца з 1974. Дасьледуе сучасную беларускую прозу і паэзію, тэорыю і практыку мастацкіх перакладаў, творчасьць беларускіх пісьменьнікаў.

Аўтар кніг па літаратуразнаўстве: «Майстэрства Аркадзя Куляшова — перакладчыка» (1983), «Міхась Лынькоў: Летапіс жыцця і творчасці» (1987).

Пераклаў з польскай мовы раман «Крыжакі» Генрыка Сянкевіча, аповесьці Язэпа Крашэўскага, апавяданьні С. Гродзенскай, з чэскай — «Клапзубава каманда» Э. Баса, апавяданьні І. Кліма і інш.

Літаратура

рэдагаваць
  • Верабей А. Шматграннасць яго асобы // Роднае слова. — № 2. — 2007. — С. 7-8.
  • Кенька Міхаіл Паўлавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Пастаўскага раёна / рэдкал.: Г. Кісялёў [і інш.]. — Мн.: 2001. — С. 519.
  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Міхаіл Кенькасховішча мультымэдыйных матэрыялаў