«Крыжакі» (па-польску: Krzyżacy) — гістарычны раман Генрыка Сянкевіча, упершыню апублікаваны ў друкаваным выданьні «Ілюстраваны Тыднёвік» у 18971900 і ў выглядзе кнігі — у 1900 годзе. Час дзеяньня ахоплівае дзесяцігодзьдзе паміж 1399 (год сьмерці каралевы Ядзьвігі) і 1410 (Грунвальдзкая бітва).

Крыжакі
па-польску: Krzyżacy
Копія аўтарскага рукапісу рамана
Жанр: гістарычны раман
Аўтар: Генрык Сянкевіч
Мова арыгіналу: польская
Год напісаньня: 18971900
Публікацыя: 1900
Выдавецтва: «Tygodnik Illustrowany»
Пераклад на беларускую: Міхаіл Кенька, 1997
Папярэдні твор: «Quo vadis»
Наступны твор: «На полі славы»
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору

У час публікацыі раман увасабляў пратэст супраць германізацыі, якую праводзілі прускія ўлады. Сянкевіч пісаў «Крыжакоў» да замацаваньня сэрцаў (польск. ku pokrzepieniu serc) палякаў. Ён хацеў, каб яго кніга паказала Польшчу ў часы яе ўздыму і магутнасьці.

Гістарычным тлом для крыжакоў абраны пэрыяд канфлікту ягелонскай Польшчы з Тэўтонскім ордэнам. Падчас напісаньня рамана аўтар выкарыстоўваў «Хроніку Янка з Чарнікова» (польск. «Kroniki Janka z Czarnkowa»), «Гісторыю Яна Длугаша» (польск. «Historii Jana Długosza»), працы такіх гісторыкаў, як Смолка (польск. Smolka) і Шайноха (польск. Szajnocha), нямецкія і францускія гістарычныя работы, мапы і г. д.

Галоўныя героі рамана — Юранд са Спыхава і яго дачка Дануся, а таксама польскі рыцар Мацько і яго пляменьнік Збышка з Багданца. Трагічнае каханьне Збышка і Данусі складае мэлядраматычную лінію кнігі, а барацьба са здрадніцкімі тэўтонцамі мусіла ўзьняць дух палякаў, якія знаходзіліся ў няволі.

Кульмінацыяй рамана зьяўляецца пераможная бітва пад Грунвальдам, прадстаўленая, як польска-літоўскі трыюмф. Хаду бітвы Сянкевіч узнавіў паводле Яна Длугаша і пад уплывам палатна Яна Матэйкі.

У 1900 годзе кніжнае выданьне рамана ўвянчала 20-годні юбілей творчасьці пісьменьніка.

Раман «Крыжакі» ў сувязі з антынямецкімі настроямі ў Польшчы стаў першай кнігай, выданай у краіне пасьля завяршэньня Другой сусьветнай вайны; раман быў выдадзены ў жніўні 1945 году[1]. У 1960 годзе, у 550-ю гадавіну бітвы пад Грунвальдам, рэжысэрам Аляксандрам Фордам па раману быў зьняты прыгодніцкі фільм пад назвай «Крыжакі».

Кніга перакладзеная на 25 моваў, у тым ліку на беларускую (Міхаіл Кенька (выд. у 1997).

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ H. Markiewicz, Henryk Sienkiewicz, Polski Słownik Biograficzny, t. 37, 1996—1997, s. 214.  (пол.)

  Крыжакі (раман)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў