Міхаіл Казінец

беларускі музыка, дырыгент

Міхаі́л Анто́навіч Казіне́ц (18 траўня 1938, вёска Цынцавічы, цяпер Вялейскі раён Менскай вобласьці — 30 сьнежня 2021) — беларускі дырыгент, пэдагог. Народны артыст Беларусі (1987).

Міхаіл Казінец
Дата нараджэньня 18 траўня 1938(1938-05-18)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 30 сьнежня 2021(2021-12-30) (83 гады)
Месца вучобы
Занятак дырыгент, хормайстар
Месца працы
Узнагароды

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Скончыў Беларускую акадэмію музыкі па клясах баяну (1965, кляс В. В. Катаева) і опэрна-сімфанічнага дырыжыраваньня (1973). З 1966 году выкладаў ў ёй (з 1985 па 2005 — рэктар, з 1990 году — прафэсар). Дырыгент (з 1972), мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Дзяржаўнага акадэмічнага народнага аркестру Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча (з 1975).

Дзяржаўны акадэмічны народны аркестар Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча пад кіраўніцтвам М. Казінца ўпершыню выканаў многія творы беларускіх кампазытараў. У рабоце з аркестрам вялікую ўвагу аддаваў пытаньням строю, збалансаванасьці гучаньня розных аркестравых груп, нюансіроўцы, тэмбравай маляўнічасьці. М. Казінец — першы інтэрпрэтатар многіх твораў беларускай музыкі, у тым ліку кантаты для хору, салістаў і народнага аркестра «Родныя песьні» Ю. Семянякі, «Канцэрта для фартэпіяна і народнага аркестра» Генрыха Вагнэра, «Сьвяточнай паэмы» і «Юбілейнай увэртуры» Я. Глебава, «2-га канцэрта для цымбалаў і аркестра» і «Рапсодыі для двух цымбалаў і аркестра» Дз. Смольскага, Сымфаньеты і ўвэртуры «Беларускія вячоркі» К. Цесакова, «Канцэрта для аркестра народных інструмэнтаў» В. Іванова, фрэскі-карціны «Зямля бацькоў» і ўвэрцюры «Сьвята ўраджаю» В. Войціка, сымфоніі «Памяць Зямлі», музычнай карціны «На Купальле», канцэрціна «Народныя гульні», апрацовак народных мэлёдый «Бульба», «Крыжачок», «Саўка ды Грышка» А. Мдывані і інш.

Мастацкі кіраўнік сымфанічнага аркестру Акадэміі музыкі «Маладая Беларусь», старшыня Міжнароднага фэстывалю «Зьвіняць цымбалы і гармонік», мастацкі кіраўнік фэстывалю «Беларусь — мая песьня».

Узнагароды і званьні

рэдагаваць
  1. ^ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 218 «Аб узнагароджанні». Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (20 чэрвеня 2017).

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць. Вілейскі раён. // Казінец Міхаіл Антонавіч. — Мн.: БелТА., 2003. — С. 579-580. — 704 с. — (Гісторыка-дакумэнтальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларуі.). — 3000 ас. — ISBN 985-6302-56-0