Міхаіл Уладзімеравіч Шэлехаў (18 кастрычніка 1926, Бахаравічы, Самахвалавіцкі раён, Менская акруга, БССР (цяпер — Пухавіцкі раён, Беларусь) — 31 траўня 2015) — беларускі краязнаўца й пэдагог. Ганаровы грамадзянін гораду Давыд-Гарадка (2001).

Біяграфія

рэдагаваць

Бацька Міхаіла, Уладзімер Шэлехаў, быў адным з арганізатараў мясцовага калгаса, старшынём сельсавета, загінуў на фронце ў 1944 г. Да Нямецка-савецкай вайны закончыў сем класаў сярэдняй школы ў Дудутках. З кастрычніка 1942 году — у савецкім партызанскім атрадзе імя Суворава 2-й Менскай брыгады. 7 лістапада 1943 году быў узнагароджаны мэдалём «Партызану Айчыннай вайны» ІІ ступені. У канцы 1943 году быў паранены й трапіў у палон, знаходзіўся ў лягерах ваеннапалонных у нацысцкай Нямеччыны. У пачатку 1945 годзе ўдалося ўцячы, прабраўся на ўсход і ўступіў у Чырвоную армію. Ваяваў у складзе стралковага палка зенітнай дывізіі 9-га стралковага корпуса 5-й ударнай арміі 1-га Беларускага фронта. Удзельнічаў у фарсаваньні Одэра, у штурме Бэрліна. Быў паранены. Пасьля Перамогі служыў у Нямеччыне. Дэмабілізаваны ў красавіку 1947 году ў званьні старшага сяржанта.

У 1951 годзе скончыў гістарычны факультэт Менскага пэдагагічнага інстытуту імя М. Горкага (цяпер Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка). Працаваў у сельскіх школах Столінскага раёна. У 1962—1986 гадах дырэктар СШ № 2 Давыд-Гарадка.

Выбіраўся дэпутатам Давыд-Гарадоцкага гарадзкога й Столінскага раённага Саветаў дэпутатаў.

У 2012 годзе ляўрэат «Рускай прэміі» за зборнік арыентальных навэл «Колодец потопа».

Творчасьць

рэдагаваць

Аўтар сотняў публікацыяў па гісторыі й краязнаўстве паўднёвых тэрыторыяў Беларусі й Палесься. У 2012 годзе выдадзена кніга «За веру и волю», у якой расказваецца аб рэлігійнай сытуацыі на Беларусі ў ХVІХVІІІ стагодзьдзях.

  • За веру и волю: памяти героев Освободительной борьбы Белой Руси против уничтожения Православия в XVI—XVIII веках посвящается / М. В. Шелехов; Общественное объединение «Туровское научно-просветительское общество»; [науч. ред. П. Ф. Лысенко]. — 2-е изд., испр. — Мн: А. Н. Вараксин, 2013. — 103 с.
  • Давыд-Гарадок. Час і людзі / Міхаіл Шэлехаў; [прадмова П. Лысенкі]. — Брэст: Брэсцкае ўпраўленне па друку, 2000. — 304 с.: [8] л. іл.
  • Забытое княжество Городецкое / М. В. Шелехов // Деды : дайджест публикаций о белорусской истории. — Мн, 2012. — С. 135—145.
  • Забытае княства / М. У. Шэлехаў; У складзе Вялікага княства Літоўскага / М. У. Шэлехаў, Ю. С. Юркевіч; Татары на Палессі / М. У. Шэлехаў; У складзе Рэчы паспалітай / М. У. Шэлехаў, Ю. С. Юркевіч; Століншчына ў ХVІ—ХVІІІ стагоддзях / М. У. Шэлехаў // Памяць. Столінскі раён. — С. 49-70.
  • У складзе Расійскай імперыі ; Паўстанне 1863—1964 гадоў / М. У. Шэлехаў, Ю. С. Юркевіч ; На мяжы двух стагоддзяў / М. У. Шэлехаў, М. П. Бразоўскі, Ю. С. Юркевіч ; Адукацыя, культура, грамадскае будаўніцтва / М. У. Шэлехаў, Ю. С. Юркевіч // Памяць. Столінскі раён. С. 72-82.
  • Забытае княства / Міхаіл Шэлехаў // Берасцейскія карані ’98 : гісторыка-краязнаўчы і літаратурны зборнік. Брэст, 1998. С. 140—159.
  • Школа Победы : [о 70-летии СШ № 2 г. Давид-Городка] / Михаил Шелехов // Навіны Палесся (Столін). 2014. 31 кастрычніка. С. 8.
  • Давид-Городок: накануне 900-летия : [аб падрыхтоўцы святкавання юбілея горада] / Михаил Шелехов // Народная трыбуна. 1998. 14 лютага.
  • Школе — 40 гадоў : [пра гісторыю СШ № 2 г. Давыд-Гарадка] / М. Шэлехаў // Навіны Палесся (Столін). 1984. 20 лістапада.

Літаратура

рэдагаваць
  • Шелехов Михаил Владимирович // Кто есть кто в Республике Беларусь. 2009 / под ред. И. В. Чекалова. — Мн.: Энциклопедикс, 2009. — С. 263.
  • Долготович, Б. Д. Шелехов Михаил Владимирович // Почётные граждане белорусских городов: биографический справочник. — Мн.: Беларусь, 2008. — С. 26—27.
  • Шэлехаў Міхаіл Уладзіміравіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Столінскага раёна. — Мн., 2003. — С. 499.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць