Шалён-ан-Шампань
Шалён-ан-Шампань (па-француску: Châlons-en-Champagne) — горад і камуна на паўночным усходзе Францыі, на рацэ Марна, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнту Марна ў рэгіёне Гранд-Эст. Да 1 студзеня 2016 зьяўляўся сталіцай рэгіёну Шампань-Ардэны, хоць ён у чатыры разы меншы за Рэймс і саступае па насельніцтву традыцыйнай сталіцы Шампані, гораду Труа. Насельніцтва складе 44 899 чалавек (2013).
Шалён-ан-Шампань | |||||
франц. Châlons-en-Champagne | |||||
| |||||
Краіна: | Францыя | ||||
Рэгіён: | Гранд-Эст | ||||
Дэпартамэнт: | Марна | ||||
Кіраўнік: | Бэнуа Апару[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 83 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Паштовы індэкс: | 51000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°57′24″ пн. ш. 4°21′52″ у. д. / 48.95667° пн. ш. 4.36444° у. д.Каардынаты: 48°57′24″ пн. ш. 4°21′52″ у. д. / 48.95667° пн. ш. 4.36444° у. д. | ||||
Шалён-ан-Шампань | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.chalonsenchampagne.fr/ |
Пасьля Францускай рэвалюцыі горад быў перайменаваны ў Шалён-на-Марне, але ў 1998 годзе афіцыйна вярнуў сваю гістарычную назву.
Гісторыя
рэдагавацьДа прыходу рымлянаў на месцы Шалёну знаходзілася галоўнае паселішча гальскага племені каталяўнаў. У Рымскай імпэрыі горад называўся Durocatalaunum. У 451 годзе дзесьці паблізу адбылася знакамітая бітва на Каталяўнскіх палях.
У Сярэднявеччы горадам кіравалі біскупы, найбольш вядомы сярод якіх Гіём з Шампо. У XV стагодзьдзі мясцовыя жыхары двойчы абаранялі горад ад ангельцаў. У 1589 годзе кароль Генрых IV перавёў у Шалён парлямэнт з варожага яму Парыжа.
У гады Другой імпэрыі пад Шалён быў уладкованы найбуйнейшы ў краіне вайсковы лягер, які да гэтага часу не страціў свайго ваеннага значэньня. Гістарычныя помнікі Шалёну моцна пацярпелі падчас бамбаваньняў у красавіку й ліпені 1944 году.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ База зьвестак францускіх камунаў — Institut national de l'information géographique et forestière.
- ^ Populations légales 2021 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных дасьледаваньняў Францыі, 2023.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула па Францыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |