Міхал Сясіцкі

(Перанакіравана з «Міхал Даўмонт Сясіцкі»)

Міхал Даўмонт Сясіцкі (? — 22 кастрычніка 1713) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода менскі (16811698) і амсьціслаўскі1698).

Міхал Сясіцкі

Герб «Галава буйвала»
Асабістыя зьвесткі
Памёр 22 кастрычніка 1713
Род Сясіцкія
Бацькі Казімер Уладзіслаў Сясіцкі
Дзеці Марцыяна

Трымаў Вількамірскае староства1672/1673)[1].

Біяграфія

рэдагаваць

Прадстаўнік шляхецкага роду Сясіцкіх гербу «Галава буйвала», сын Казімера Уладзіслава Сясіцкага, кухмістра вялікага літоўскага.

Служыў у войску, у 1670-1680-х ваяваў з туркамі. У 1667 атрымаў урад вількамірскага харунжага. Абіраўся паслом на соймы 16701679, быў маршалкам Галоўнага Трыбуналу ў 1692 і 1699. Прыхільнік групоўкі Пацаў, з 1680-х — Сапегаў.

У шлюбе меў дачку Марцыяну, якая выйшла за Міхала Антонія Радзівіла.

  1. ^ Пазднякоў В. Сясіцкія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 653.

Літаратура

рэдагаваць