Міхал Гузікаў
беларускі музыка-клезьмер, вынаходнік ксыляфону
Міхал Іо́сіфавіч Ґу́зікаў (Міхаі́л Іо́сіфавіч Ґу́зікаў; 14 верасьня 1806 — 27 кастрычніка 1837) — беларускі музыка-клезьмер, вынаходнік ксыляфону.
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў Шклове. Ён удасканаліў беларускі народны інструмэнт брусочкі, з чаго і атрымаўся сучасны ксыляфон, і гастраляваў зь ім у Аўстрыі, Нямеччыне, Бэльгіі й Францыі, выконваючы творы Паганіні, Вэбэра і Гумэля, а таксама беларускія народныя мэлёдыі. У 1836 годзе, за год да ягонае сьмерці, у Вене выйшла кніга вядомага музыколяга Шлёзынгэра «Міхал Гузікаў і ягоны інструмэнт з дрэва й саломы».
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Каляндар Свабоды (14 верасьня)(недаступная спасылка)
- Каляндар Свабоды (27 кастрычніка)
- Артыкул на старонцы «История евреев Беларуси»
Міхал Гузікаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў