Мітрафан Кепель

заходнебеларускі грамадзка-палітычны дзяяч

Мітрафан Тэадоравіч Кепель (4 чэрвеня 1880, Лебедзеўская гміна Лідзкага павету — ?) — заходнебеларускі грамадзка-палітычны дзеяч.

Мітрафан Тэадоравіч Кепель
Род дзейнасьці грамадзкі і дзяржаўны дзяяч, прадпрымальнік
Дата нараджэньня 4 (16) чэрвеня 1880
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1950
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Занятак грамадзкі дзяяч
Сябра ў Таварыства беларускай школы
Бацька Тэадор
Маці Эўдакія
Дзеці сын: Юры

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Праваслаўны, беларус. Бацька — Тэадор, маці — Эўдакія.

Быў членам Беларускай сялянска-работніцкай грамады, Таварыства беларускай школы, знаходзіўся ў шчыльным кантакце з пасламі беларускага клюба «Змаганьне». У 1928 годзе выбіраўся ў Сойм, зьяўляўся сябрам назіральнай рады Беларускага каапэратыўнага банка ў Вільні, супрацоўнічаў з газетай «Наша воля». Зьяўляўся прыхільнікам ідэі адрыву Заходняй Беларусі ад Польшчы і далучэння яе да СССР.

Меў сына Юрыя, актывіста заходнебеларускага студэнцкага руху, вядомага спартоўца па акадэмічным веславаньні, пераможца традыцыйнай парыскай рэгаты па рацэ Сэне ў 1936 г.

Літаратура

рэдагаваць
  • Адамковіч А. Беларусы ў Літве: учора і сёння. Кніга І / А. Адамковіч. — Вільня : Таварыства беларускай культуры ў Літве, 2010. — 95 с. ISBN 978-9955-578-14-7