Мірскае паўстаньне

Мірскае паўстаньнеантысавецкі ўзброены выступ 1—4 красавіка 1919 году ў Міры.

Мірскае паўстаньне
Дата: 1—4 красавіка 1919 году
Месца: Мір
Вынік: Паўстанцы разьбітыя
Супернікі
Сьцяг Беларусі Слуцкі Зборны Батальён
Сьцяг Беларусі Народная міліцыя
Сьцяг Расеі Трэці Менскі полк ГубЧК
Страты
25 паўстанцаў30 салдатаў

Перадумовы рэдагаваць

Сувязь Мірскага паўстаньня з Радай БНР выразна прасочваецца ў дзейнасьці групы патрыётаў зь мястэчка Вызны на Случчыне. Гэтая група, выконваючы дырэктывы Рады, адыграла вялікую ролю, арганізуючы ў сьнежні 1917 г. і ў студзені 1918 г. па ўсёй Случчыне праз сходы і зьезды антыбальшавіцкія вясковыя, валасныя і павятовыя рады. Гэтыя ж рады, у сваю чаргу, сфармавалі ўзброеныя зьвязы і міліцыю колькасьцю пяцьсот штыкоў. Яны ж і павінныя былі абараніць Случчыну ад нападу польскіх легіянэраў Доўбар-Мусьніцкага, якія рабавалі Магілёўшчыну і Бабруйшчыну.

Калі Случчыну ў 1918 годзе акупавалі немцы, гэтыя атрады часткова кансьпіраваліся і пераключыліся на партызанскую барацьбу, адбіраючы ў немцаў рэквізаваную імі сваю маёмасьць. Іх не спалохалі рэпрэсіі, якія ў адказ распачалі акупанты. У сьнежні 1918 г. немцы пакінулі Случчыну, якую ўсьлед занялі бальшавікі.

Новыя гаспадары адразу ж пачалі праводзіць мабілізацыю ў Чырвоную Армію, ствараць камітэты беднаты, замянілі нямецкія рэквізыцыі яшчэ больш цяжкой харчразьвёрсткай (харчовымі паборамі). Ураджайная глеба Случчыны, заможныя гаспадары-земляробы, нацыянальная сьвядомасьць, густая заселенасьць і арганізаванасьць спрыялі таму, што сялянства й камуністы не маглі не ўступіць між сабою ў непрымірымыя варожыя адносіны.

Хада паўстаньня рэдагаваць

Увесну 1919 року беларускія патрыёты без вялікіх цяжкасьцяў разагітавалі створаны бальшавікамі зь беларусаў Слуцкі Зборны Батальён. Калі Слуцкая ЧК паслала гэты батальён у Мір, каб пакараць месьцічаў за забойства двух камісараў, ён адразу ж перайшоў на бок жыхароў Міру. Да яго далучыліся і атрады народнай міліцыі. Каб задушыць паўстаньне бальшавікі паслалі Трэці Менскі полк ГубЧК. Перастрэл каля руінаў замка і рэчкі Міранкі доўжылася чатыры дні 1—4 красавіка 1919 году. Было забіта 25 паўстанцаў і 30 чакістаў. Гэтае ўзброенае выступленьне было разгромленае бальшавікамі.

Літаратура рэдагаваць