Міро́н — напаўлегендарны герой беларускага незалежніцкага руху, чыя асноўная дзейнасьць палягае ў вывешваньні бел-чырвона-белых сьцягоў у цяжкадаступных месцах.

Міронаўскі рух распачаўся на Віцебшчыне ў сярэдзіне 90-х гадоў дваццатага стагодзьдзя з нагоды рэфэрэндуму 14 траўня 1995 году, які зьмяніў нацыянальную сымболіку. Надалей гэты рух распаўсюдзіўся амаль па ўсёй Беларусі.

Мірон у мастацтве

рэдагаваць

Вядомая карціна мастака Аляксея Марачкіна «Мірон»: чалавек сьпінаю да гледача вешае на лініях высокавольтнай перадачы бел-чырвона-белы сьцяг[1]. Побач радкі Рыгора Барадуліна:

Дрыжэце і калхозны трон,
і падхалімскія капэлы,
калі вывешвае Мірон
сьцяг родны бел-чырвона-белы.

А таксама сьпеў Зьмітра Сідаровіча на словы таго ж Марачкіна:

Мірон, Мірон, Мірон - легенда, міраж.
Хто ён, адкуль ён?
Ведама толькі - свой малец.
Наш.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  1. ^ http://gazetaby.com/index.php?sn_nid=26031&sn_cat=35