Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь

Міністэ́рства архітэкту́ры і будаўні́цтва Рэспу́блікі Белару́сь (Мінархбуд Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае распрацоўваць і ажыцьцяўляць дзяржаўную палітыку ў сфэры будаўніцтва. Міністар прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам, а яго намесьнікі (4, адзін з каторых першы[4]) — урадам па ўзгадненьні з прэзыдэнтам[5]. З 4 чэрвеня 2020 году пасаду міністра займае Руслан Пархамовіч[6].

Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура МАБ РБ
Папярэднік Дзяржаўны камітэт па архітэктуры і будаўніцтве
Дата ўтварэньня 1991 год
Мэта рэгуляваньне будаўнічай сфэры
Штаб-кватэра Менск, вул. Мясьнікова, д. 39
Міністар Руслан Пархамовіч
Першы намесьнік Ігар Касьцюкоў
Намесьнікі Аляксей Ананіч, Алег Швец[1]
Зьвязаныя кампаніі «Спэцжалезабэтон», «Строммашына»
Бюджэт 1109,2 млрд рублёў[2] (2009; 395,7 млн $[3])
Сайт www.mas.by
  • парадкаваньне дойлідзтва, будаўніцтва й прамысловасьці будаўнічых матэрыялаў;
  • парадкаваньне будоўлі жытла;
  • парадкаваньне інжынэрна-геалягічнай і тапаграфічна-геадэзічнай разьведкі для будаўніцтва;
  • забесьпячэньне ўжыцьця ў дойлідзтве й будаўніцтве адзінага парадку вымярэньня ды ўліку;
  • стварэньне прадпрыемстваў з удзелам замежнага капіталу;
  • падача ва ўрад прапановаў аб прыцягненьні вонкавых пазыкаў у будаўнічую галіну;
  • забесьпячэньне выкананьня плянавых паказьнікаў увозу й вывазу будаўнічых паслугаў.

Паўнамоцтвы

рэдагаваць
  • падача ва ўрад прапановаў наконт будаўніцтва;
  • вызначэньне складу, парадку распрацоўкі ды ўзгадненьня праектнай дакумэнтацыі;
  • узгадненьне зь іншымі ведамствамі распрацоўкі заканадаўства аб будаўніцтве й дойлідзтве;
  • ухваленьне парадку вызначэньня кошту праектна-разьведвальнае ды будаўніча-мантажнае працы;
  • вызначэньне складу, парадку распрацоўкі, узгадненьня ды ўхваленьня ведамасных пастановаў аб будаўніцтве;
  • заключэньне міжнародных дамоваў аб дойлідзтве, будаўніцтве й прамысловасьці будаўнічых матэрыялаў;
  • стварэньне нарадаў аб будаўніцтве;
  • атрыманьне ад юрыдычных асобаў зьвестак аб будаўніцтве;
  • ухваленьне ведамаснага заканадаўства[5].

Мінуўшчына

рэдагаваць

У 1991 годзе ўрад ператварыў Дзяржаўны камітэт па архітэктуры і будаўніцтву ў Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва[8]. Пастановаю ад 18 кастрычніка 1994 году № 125 урад Беларусі надаў міністэрству часовую ўставу[9]. Больш як праз 2 гады Пастановаю ад 14 красавіка 1997 году № 307 урад надаў ведамству сталую ўставу[10]. Паводле Пастановы ад 25 кастрычніка 2001 году № 1541[11] МАБ Беларусі атрымала новую ўставу.

  1. ^ Кіраўніцтва (рас.) Пра міністэрства. Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. Праверана 4 чэрвеня 2020 г.
  2. ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2009 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (13 лістапада 2008 г.). Праверана 09 верасьня 2010 г.
  3. ^ Паводле сярэдняе за 2009 год цаны (2803,27) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год. Нацыянальны банк Рэспублікі БеларусьПраверана 09 верасьня 2010 г.
  4. ^ Указ Прэзыдэнта РБ №603 ад 26 кастрычніка 2006 г. «Колькасьць намесьнікаў кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіраваньня, якія падпарадкаваны ўраду Рэспублікі Беларусь, работнікаў іх цэнтральных апаратаў і тэрытарыяльных органаў» (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 09 верасьня 2010 г.
  5. ^ а б в Пастанова Савету Міністраў РБ №973 ад 31 ліпеня 2006 г. «Пытаньні Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь» (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 09 верасьня 2010 г.
  6. ^ Сілавікі і землякі. Каго яшчэ Лукашэнка прызначыў ва ўрад Галоўчанкі Палітыка. Радыё «Свабода» (4 чэрвеня 2020). Праверана 4 чэрвеня 2020 г.
  7. ^ Будова (рас.) Пра міністэрства. Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. Праверана 20 жніўня 2018 г.
  8. ^ Рэспубліка Беларусь. Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Зводны электронны каталёг. Нацыянальная бібліятэка БеларусіПраверана 19 сакавіка 2011 г.
  9. ^ Пастанова Кабінэту міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 кастрычніка 1994 г. № 125 (рас.) Архіў. Беларускі прававы партал (12 кастрычніка 2006). Праверана 19 сакавіка 2011 г.
  10. ^ Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 красавіка 1997 г. № 307 (рас.). Сайт «Бусел» (25 кастрычніка 2001). Праверана 19 сакавіка 2011 г.
  11. ^ Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 кастрычніка 2001 г. № 1541 (рас.). Сайт Валерыя Леванеўскага (5 сьнежня 2007). Праверана 19 сакавіка 2011 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць