Мінск Мазавецкі
Менск Мазавецкі (па-польску: Mińsk Mazowiecki) — горад ва ўсходняй Польшчы, у Мазавецкім ваяводзтве, варшаўскай аглямэрацыі, месцазнаходжаньне мінскага павету, гарадзкой гміны Мінск Мазавецкі і вясковай гміны Мінск Мазавецкі. Паводле зьвестак 2006 году, у Мінску пражывала 37 529 жыхароў. Адносна шчыльнасьці насельніцтва займае 11-е месца ў Польшчы. У 1975—1998 гадох горад прыналежаў да Сядлецкага ваяводзтва. Горад разьмешчаны за 40 км ад Варшавы. Зьяўляецца мясцовым гаспадарчым (разьвіты гандаль, інфраструктура і прамысловасьць), адукацыйным (вышэйшая школа і 6 сярэдніх школаў), вайсковым (авіябаза, жандармэрыя і ваенкамат), культурным (дом культуры, артыстычная школа, 2 бібліятэкі, 2 музэі, таварыства гісторыкаў) цэнтрам, але першым чынам зьяўляецца месцам жыхарства і адпачынку шматлікіх людзей, якія працуюць у Варшаве. Гісторыя Мінску налічвае звыш шасьцісот гадоў. У 1421 годзе Мінск атрымаў гарадзкія правы. У XІX стагодзьдзі, і ў ІІ сусьветную вайну горад меў вялікую габрэйскую дыяспару, на памяць аб ёй застаўся толькі забыты магільнік і адзін з найбольшых камянёў у Трэблінцы. У Мінску знаходзіцца некалькі аб’ектаў, упісаных да сьпісу помнікаў.
Менск Мазавецкі | |||||
польск. Mińsk Mazowiecki | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | XIV стагодзьдзе | ||||
Горад з: | 29 траўня 1421 | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Мазавецкае | ||||
Плошча: | 13,12 км² | ||||
Вышыня: | 147 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2016) | |||||
колькасьць: | 40 386 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 3078,2 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +48 25 | ||||
Паштовыя індэксы: | 05-300, 301, 303 | ||||
Нумарны знак: | WM | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°11′0″ пн. ш. 21°34′0″ у. д. / 52.18333° пн. ш. 21.56667° у. д.Каардынаты: 52°11′0″ пн. ш. 21°34′0″ у. д. / 52.18333° пн. ш. 21.56667° у. д. | ||||
Менск Мазавецкі | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.minsk-maz.pl/ |
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт (пол.)
- Mińsk Mazowiecki — Twoje Wirtualne Miasto (пол.)
- Сайт вясковай гміны Мінск Мазавецкі (пол.)