Мінаўт (Міналт) — мужчынскае імя.

Minolt
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Minno + Walt
Іншыя формы
Варыянт(ы) Міналт
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Мінаўт»

Паходжаньне

рэдагаваць

Міналт, пазьней Мінальт або Мэнальт (Minolt, Minnalt[1], Menalt[2], Menolt[3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -мін- (-мен-) (імёны ліцьвінаў Мінят, Асьміна, Гальмін; германскія імёны Miniatus, Osminna, Galmin) паходзіць ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[5], minthi 'памяць'[6], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[7].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Menold[8].

У Прусіі бытавала імя Мінаўт (Менаўт): Mynaute (1267, 1335, 1347 і 1429 гады), Minaute (1334 і 1379 гады), Menaute (1347 год), Mynauthe (1385 год), Mynawte (1400 год), Mynawthe (1409, 1412 і 1415 гады), Mynnaŭdt (1539 год)[9].

У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Міналта (Minałto) і Мінаўт (Minaut)[10].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: zaścianki… Minałty… wsie… Minawty (1782—1783 гады)[11].

Носьбіты

рэдагаваць

У XVI ст. існавалі тры «нівы» Міняўцішкі (Минявтишки) у Жамойцкім старостве[12].

На гістарычнай Браслаўшчыне існаваў засьценак Мінаўты.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Dijkstra W. Friesch woordenboek (Lexicon frisicum). — Leeuwarden, 1911. S. 261.
  2. ^ Dijkstra W. Friesch woordenboek (Lexicon frisicum). — Leeuwarden, 1911. S. 256.
  3. ^ Brons B. Friesische Namen und Mitteilungen darüber. — Emden, 1877. S. 62.
  4. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1126.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  6. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 169.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  8. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 279.
  9. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 60.
  10. ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 224.
  11. ^ Breslaujos dekanato vizitacija 1782—1783 m. Fontes Historiae Lituaniae, vol. VII. — Vilnius, 2008. P. 277—278.
  12. ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 190.