Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь

(Перанакіравана з «Мінабароны РБ»)

Міністэ́рства абаро́ны Рэспу́блікі Белару́сь (Міністэрства абароны Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае кіраваць узброенымі сіламі. Міністар абароны ды ягоныя намесьнікі прызначаюцца й здымаюцца з пасадаў прэзыдэнтам. Міністар уваходзіць у склад Савету бясьпекі. З 20 студзеня 2020 году пасаду міністра займае Віктар Хрэнін.

Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура МА РБ
Дата ўтварэньня 20 сакавіка 1992 (32 гады таму)
Штаб-кватэра Менск, вул. Камуністычная, д. 1
Міністар Віктар Хрэнін
Першы намесьнік — начальнік Генэральнага штаба Павал Муравейка
Намесьнік міністра Міхайла Пузікаў
Намесьнік па ўзбраеньні Ігар Лаценкоў
Бюджэт 1918 млрд рублёў[1] (2009; 684 млн $[2])
Сайт mil.by

Склад калегіі міністэрства з удзелам міністра, ягоных 4 намесьнікаў[3], дзяржаўнага сакратара Савет бясьпекі Рэспублікі Беларусь ды загадчыкаў відамі ўзброеных сілаў таксама ўхваляецца прэзыдэнтам. Пасяджэньні калегіі праводзяцца прынамсі раз у два месяцы ды зьяўляюцца правамоцнымі пры наяўнасьці паловы чальцоў. Рашэньні ўхваляюцца кваліфікаванаю большасьцю галасоў прысутных.

З 2022 году Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь знаходзіцца пад санкцыямі Эўразьвязу, ЗША, Швайцарыі, Украіны ды Японіі[4], з 2023 года – Канады[5].

Цэнтральны апарат складаецца з 5 галоўных управаў, 2 управаў, аднаго дэпартамэнту, агенцтва й Генэральнага штаба[6].

  1. падрыхтоўка ваеннае дактрыны;
  2. удзел у парадкаваньні абароны;
  3. наладжаньне ўзаемінаў ды ўзгадненьня дзейнасьці ўстановаў у галіне абароны;
  4. удзел у наладжаньні падрыхтоўкі гаспадаркі дзяржавы да ваеннага часу;
  5. наладжаньне ўжыцьця ўзброеных сілаў паводле заканадаўства;
  6. падтрымка баегатоўнасьці ды баяздольнасьці ўзброеных сілаў на ўзроўні, што забясьпечвае ў мірны час стратэгічнае стрымваньне ды прадухіленьне ваенных пагрозаў, а ў ваенны — узброеную абарону дзяржавы, адбіцьцё нападу ды нанясеньне паразы праціўніку;
  7. наладжаньне кіраваньня дзейнасьцю ўзброеных сілаў ды падрыхтоўкі ўстановаў загадваньня імі;
  8. наладжаньне забесьпячэньня ўзброеных сілаў;
  9. спрыяньне пашырэньню пашаны да вайсковай службы;
  10. ажыцьцяўленьне ідэалягічнага ўзьдзеяньня ва ўзброеных сілах;
  11. наладжаньне ваеннай адукацыі;
  12. правядзеньне дасьледаваньняў у галіне ваеннай навукі;
  13. забесьпячэньне падтрымкі былых і дзейных супрацоўнікаў ды іхных сем’яў.

Паўнамоцтвы

рэдагаваць
  1. распрацоўка ваеннае дактрыны;
  2. абагульненьне ўжываньня ды падача прапановаў ведамаснага заканадаўства;
  3. парадкаваньне дзейнасьці ўзброеных сілаў;
  4. выданьне ды нагляд за выкананьнем ведамасных пастановаў;
  5. наладжаньне ўзаемінаў ды ўзгадненьня дзейнасьці ўстановаў у галіне абароны;
  6. распрацоўка ды ажыцьцяўленьне стварэньня ды разьвіцьця відаў войскаў ды сродкаў іх забесьпячэньня;
  7. падрыхтоўка прапановаў па закупе ўзбраеньняў;
  8. абарона ды ахова дзяржаўнае мяжы ў паветранае прасторы, удзел у забесьпячэньні бясьпекі ды парадкаваньне выкарыстаньня паветранае прасторы;
  9. падача прапановаў прэзыдэнту аб будове й колькасьці ўзброеных сілаў;
  10. вызначэньне разьмяшчэньня войскаў, а таксама будоўля ды выкарыстаньне ваеннай інфраструктуры;
  11. удасканаленьне забесьпячэньня разгортваньня ўзброеных сілаў для выкананьня ваенных задачаў;
  12. наладжаньне падрыхтоўкі ды накапленьня запасу ваеннанавучаных грамадзянаў ды сродкаў разгортваньня ды вядзеньня баявых дзеяньняў узброенымі сіламі;
  13. кіраваньне ды нагляд за падрыхтоўкаю войскаў;
  14. праверка стану ўзброеных сілаў;
  15. стварэньне ўсебаковага забесьпячэньня войскаў пры падрыхтоўцы да вядзеньня баявых дзеяньняў;
  16. падача ва ўрад прапановаў аб аб’ёмах ды парадку забесьпячэньня захоўваньня, перамяшчэньня ды выкарыстаньня запасаў дабротаў у ваенны час;
  17. наладжаньне захоўваньня, накапленьня ды абнаўленьня стратэгічнага запасу ўзбраеньняў, абсталяваньня ды сродкаў узброеных сілаў;
  18. наладжаньне перавозкі войскаў ды ваенных тавараў;
  19. нагляд за станам ваенных складоў ды своечасовым выкарыстаньнем баепрыпасаў;
  20. забесьпячэньне аховы да абароны ўзбраеньняў, абсталяваньня ды месцаў разьмяшчэньня ўзброеных сілаў;
  21. падача ў Міністэрства фінансаў разьлікаў даходаў і выдаткаў на кожны наступны год ды заяваў у Міністэрства эканомікі на вылучэньне дзяржаўных капіталаўкладаньняў;
  22. нагляд за гаспадарчаю дзейнасьцю ва ўзброеных сілах;
  23. здача ў арэнду нескарыстоўванай ведамаснай маёмасьці;
  24. выдаткоўваньне на будоўлю месцаў навучаньня ўзброеных сілаў;
  25. забесьпячэньне ўпарадкаванага ўліку, захоўваньня ды выдаткоўваньня сродкаў ва ўзброеных сілах;
  26. наладжаньне тэхнічнага ды тылавога забесьпячэньня ўзброеных сілаў;
  27. нагляд за распрацоўкаю, выпрабаваньнямі ды вытворчасьцю ўзбраеньняў;
  28. наладжаньне ўліку, выдачы пасьведчаньняў ды вынаходніцтва ва ўзброеных сілах;
  29. абарона дзяржаўных таямніцаў ва ўзброеных сілах;
  30. забесьпячэньне вяшчаньня ва ўзброеных сілах;
  31. нагляд за выкананьнем іншымі дзяржавамі абавязкаў паводле дамоваў аб наглядзе за ўзбраеньнямі ды забесьпячэньне выкананьня ва ўзброеных сілах міжнародных дамоваў дзяржавы;
  32. заключэньне міжведамасных міжнародных дамоваў;
  33. аказаньне паслугаў у падрыхтоўцы вайскоўцаў іншым дзяржавам;
  34. стварэньне бясьпечных умоваў службы ва ўзброеных сілах;
  35. ідэалягічнае ўзьдзеяньне ва ўзброеных сілах;
  36. папярэджаньне правапарушэньняў ва ўзброеных сілах;
  37. кіраваньне ваеннай адукацыяй;
  38. ваенныя навуковыя дасьледаваньні ды распрацоўка ўзбраеньняў;
  39. ахова здароўя вайскоўцаў[7].

Поўнагадовыя грамадзяне мужчынскага роду ва ўзросьце да 27 год праходзяць ваенную службу цягам 18 месяцаў паводле абавязку, а пры наяўнасьці вышэйшай адукацыі — цягам году. Найм на ваенную службу ажыцьцяўляецца зь ліку поўнагадовых грамадзянаў, у тым ліку жаночага роду з 19 год, ва ўзросьце да 35 год на пасады салдатаў і матросаў, сяржантаў і старшынаў, прапаршчыкаў і мічманаў, а на пасады афіцэраў — да 30 год. Гранічны ўзрост знаходжаньня на службе для салдатаў і матросаў, сяржантаў і старшынаў, прапаршчыкаў і мічманаў, малодшых і старшых афіцэраў, акрамя палкоўнікаў (капітанаў 1-га рангу), складае 45 год, для палкоўнікаў (капітанаў 1-га рангу) — 50 гадоў, генэрал-лейтэнантаў, генэрал-маёраў — 55 гадоў, а для генэрал-палкоўнікаў — 60 гадоў. Застацца на службе звыш гранічнага ўзросту ў званьні да падпалкоўніка (капітана 2-га рангу) дазваляецца рашэньнямі калегіі міністэрства, а вайскоўцам у званьні палкоўніка (капітана 1-га рангу) й вышэй — рашэньнем прэзыдэнта[8].

Мінуўшчына

рэдагаваць

У сьнежні 1991 году першым міністрам па справах абароны Беларусі прызначылі генэрал-палкоўніка Пётру Чавуса[9]. Аднак толькі 20 сакавіка 1992 году ўрад ухваліў Пастанову аб стварэньні ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь. У лістападзе 1992 году Вярхоўны Савет ухваліў Законы «Аб абароне», «Аб усеагульным воінскім абавязку і ваеннай службе» ды «Аб статусе ваеннаслужачых», а 6 сьнежня 1992 году — ваенную дактрыну[10].

У 1992 годзе заснавалі аддзел гандлю Мінабароны Беларусі, які ў 1997 годзе пераўтварылі ў Гандлёва-вытворчую ўправу пры Міністэрстве абароны.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2009 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (13 лістапада 2008 г.). Праверана 23 жніўня 2010 г.
  2. ^ Паводле сярэдняе за 2009 год цаны (2803,27) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь Праверана 23 жніўня 2010 г.
  3. ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 сьнежня 2001 г. № 780 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 21 жніўня 2010 г.
  4. ^ Міністерство оборони Республіки Білорусь
  5. ^ Канада ввела санкции против Минобороны Белоруссии и Ивана Эйсмонта (рас.) РБК Архіўная копія ад 2023-09-01 г.
  6. ^ Пытаньні, разгляд якіх уваходзіць у кампэтэнцыю асобных структурных падразьдзяленьняў Міністэрства абароны (рас.). Міністэрства абароны РБ. Праверана 28 жніўня 2010 г.
  7. ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 сьнежня 2006 г. № 719 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 23 жніўня 2010 г.
  8. ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб воінскім абавязку і воінскай службе. 22 ліпеня 2003 г.. «Заканадаўства Рэспублікі Беларусь на беларускай мове». Праверана 23 жніўня 2010 г.
  9. ^ Камандуючыя Беларускай (Заходняй) ваеннай акругай. Міністры абароны Рэспублікі Беларусь. Міністэрства абароны РБ. Праверана 23 жніўня 2010 г.
  10. ^ З акругі — ў армію сувэрэннай дзяржавы. Міністэрства абароны РБ. Праверана 23 жніўня 2010 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць