Мілкін
Мілкін (Мелькін, Мількен, Мільгін) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Мілкін лац. Miłkin | |
Millikin | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Milo + Ginn Milo + суфікс -кін (-kin) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Мелькін, Мількен, Мільгін |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Мілкін» |
Паходжаньне
рэдагавацьМілікін (Millikin) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -міл- (-мел-) (імёны ліцьвінаў Мілейка, Мельвід, Мільконт; германскія імёны Milleke, Melvid, Milgunt) паходзіць ад гоцкага mildeis 'мяккі, прыязны'[2][3], а аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) — ад гоцкага gin- 'пачатак'[4] (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[5]). Апроч таго, у германскіх імёнах адзначаецца суфікс-пашыральнік -кін (-кен)[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Милкин Юревич… Милкин (1537—1538 гады)[7]; w Mielkinach (2 верасьня 1762 году)[8]; Cecylia Milginowicz (1800 год)[9]; Marianam Milkienowna (12 траўня 1825 году)[10][a].
Глядзіце таксама
рэдагавацьЗаўвагі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Ferguson R. The Teutonic Name-system Applied to the Family Names of France, England, & Germany. — London, 1864. P. 179.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 172.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 179.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ G // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. 4. Aufl, 2014.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 356.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 153, 362.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 7. Акты Городненского гродского суда. — Вильна, 1874. С. 594.
- ^ Abele, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ I—J, Mosėdžio miestelio ir aplinkinių kaimų senųjų gyventojų romos katalikų bažnyčios santuokos metrikų nuorašai
- ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 303, 443.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 187.