Міларад Додзік

басьнійска-сэрбскі палітык

Міларад Додзік (па-сэрбску: Милорад Додик; нар. 12 сакавіка 1959, Баня Лука) — басьнійскі сэрбскі палітык, 8-ы прэзыдэнт Рэспублікі Сэрбскай (з 2022), 7-ы сэрбскі прадстаўнік Прэзыдыюму Босьніі і Герцагавіны (2018—2022), прэм’ер-міністар Рэспублікі Сэрбскай (1998—2001 і 2006—2010), прэзыдэнт Рэспублікі Сэрбскай (2010—2018).

Міларад Додзік
па-сэрбску: Милорад Додик
20 лістапада 2020 — 20 ліпеня 2021
Папярэднік Šefik Džaferović[d]
Наступнік Жэлька Комшыч[d]
20 лістапада 2018 — 20 ліпеня 2019
Папярэднік Бакір Ізетбегавіч[d]
15 лістапада 2010 — 19 лістапада 2018
Папярэднік Rajko Kuzmanović[d]
Наступнік Жэлька Цвіянавіч[d]
28 лютага 2006 — 15 лістапада 2010
Папярэднік Pero Bukejlović[d]
19 студзеня 1998 — 12 студзеня 2001
20 лістапада 2018 — 15 лістапада 2022
Папярэднік Mladen Ivanić[d]
Наступнік Жэлька Цвіянавіч[d]
з 15 лістапада 2022
Папярэднік Жэлька Цвіянавіч[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 12 сакавіка 1959(1959-03-12)[1] (65 гадоў)
Партыя:
Адукацыя:
Узнагароды:
Выява аўтографу

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Скончыў пачатковую школу ў Лакташы, сельскагаспадарчы тэхнікум у Бані Луцы, факультэт паліталёгіі Бялградзкага ўнівэрсытэту (1983).

У 1986—1990 — старшыня выканаўчай рады Муніцыпальнага сходу Лакташы. In 1990 на першым шматпартыйных выбарах быў абраны ў Скупшчыну Сацыялістычнай рэспублікі Босьніі і Герцагавіны.

У часе Басьнійскай вайны Міларад Додзік быў дэпутатам Народнай скупшчыны Рэспублікі Сэрбскай. Стварыў апазыцыйны да кіроўнай Сэрбскай дэмакратычнай партыі Клюб незалежных дэпутатаў у Народнай скупшчыне Рэспублікі Сэрбскай. Пасьля Дэйтанскага пагадненьня Клюб склаў аснову Партыі незалежных сацыял-дэмакратаў на чале з Додзікам. Пасьля канфлікту зь іншымі сябрамі заснаваў новую партыю — Сэрбскі народны зьвяз (СНЗ) — і стаў прэм’ер-міністрам Рэспублікі Сэрбскай, хоць ягоная партыя атрымала ў Скупшчыне толькі два месцы.

На ўсеагульных выбарах 2006 року Міларад Додзік атрымаў 46,9% галасоў, а СНЗ — 19,5%. У той час Захад разглядаў яго як дэмакратычнага палітыка, здольнага змаргіналізаваць нацыяналістычныя рухі, а таму паабяцаў эканамічную дапамогу за вяртаньне ў Рэспубліку Сэрбскую 70 тысячаў харвацкіх і басьнійскіх уцекачоў. Аднак на пасадзе прэм’ер-міністра Додзік праводзіў яшчэ большую нацыяналістычную палітыку, чым СНЗ.

На прэзыдэнцкіх выбарах 2010 року Міларад Додзік быў абраны ў першым туры.

На ўсеагульных выбарах 2018 року Міларад Додзік 53,88% галасоў быў абраны ў Прэзыдыюм Босьніі і Герцагавіны. Сьпярша прыхільнік эўраінтэграцыі, паступова Додзік схіліўся да эўраскептыцызму і крытыкі Эўразьвязу. У верасьні 2021 року выступам на Будапэшцкім дэмаграфічным саміце раскрытыкаваў Эўрапейскі Зьвяз, гомасэксуалізм і эўрапейскую міграцыйную палітыку.

1 студзеня 2017 року Ўправа кантролю за замежнымі актывамі(d) ЗША ўвяла супраць Міларада Додзіка санкцыі за перашкоду Дэйтанскім пагадненьням. 5 студзеня 2022 року Ўправа зноўку ўвяла санкцыі за «дэстабілізацыю сытуацыі на заходніх Балканах». 11 красавіка 2022 санкцыі супраць Додзіка і тагачаснай прэзыдэнткі Жэлькі Цьвіянавіч увяла Вялікабрытанія.

На ўсеагульных выбарах 2022 року Міларад Додзік трэцім разам быў абраны прэзыдэнтам Рэспублікі Сэрбскай. 8 студзеня 2023 ён завочна ўзнагародзіў расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай — ордэнам Рэспублікі Сэрбскай.

Жанаты з Сьняжанай Додзік, маюць дваіх дзяцей.

Узнагароды

рэдагаваць
  1. ^ а б Milorad Dodik // Munzinger Personen (ням.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць