Народная скупшчына Рэспублікі Сэрбскай
Народная Скупшчына Рэспублікі Сэрбскай (па-сэрбску: Народна скупштина) — найвышэйшы заканадаўчы і канстытуцыйны орган у Рэспубліцы Сэрбскай. Скупшчына складаецца з 83 дэпутатаў, а парлямэнцкую большасьць складаюць дэпутаты ад Саюзу незалежных сацыял-дэмакратаў, Дэмакратычнага народнага саюзу і Сацыялістычнай партыі.
Тып | |
---|---|
Парлямэнцкая сыстэма | двухпалатны |
Палаты | |
Палата народаў | |
Народная скупшчына | |
| |
Дэпутатаў | 83 |
Год заснаваньня | 1991 |
http://www.narodnaskupstinars.net |
Гісторыя
рэдагавацьНародная скупшчына была заснавана 24 кастрычніка 1991 году як Скупшчына сэрбскага народу ў Босьніі і Герцагавіне[1]. Пасьля заканчэньня войны і падпісаньня Дейтанскага пагадненьня Народная скупшчына ўзяла на сябе адказнасьць за правядзеньне патрэбных рэформаў і перабудову Рэспублікі. Да 2002 году дэпутаты Народнай скупшчыны абіраліся на тэрмін у два гады. Пасьля ў адпаведнасьці са зьменамі ў заканадаўстве іх сталі абіраць на чатыры гады.
У 2002 годзе была створана верхняя палата Народнай скупшчыны — Палата народаў[2]. У яе складзе 28 дэпутатаў, якіх абіраюцца дэпутатамі Скупшчыны і муніцыпалітэтамі па нацыянальным прынцыпе: па 8 прадстаўнікоў ад басьнійцаў, сэрбаў і харватаў і 4 дэпутата ад іншых нацыянальных меншасьцей. Палата народаў можа ветаваць кожны закон, прыняты Народнай скупшчынай, калі палічыць, што ён пагражае жыцьцёвым інтарэсам адной з грамадаў[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ РЕПУБЛИКА СРПСКА — РТРС
- ^ а б Энгельгардт Г. Н. Республика Сербская в Боснии и Герцеговине. Возникновение и эволюция (1990—2006 гг.). Диссертация на соискание ученой степени кандидата исторических наук. — М., 2015. — С. 206
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- 20-летие создания Народной скупщины. РТРС. Праверана 2012-11-20 г.