Саюз камуністаў Югаславіі
Саюз камуністаў Югаславіі — камуністычная партыя ў Югаславіі, кіруючая партыя ў СФРЮ. Заснавана ў 1919 годзе на ўстаноўчым зьезьдзе ў Бялградзе, як Сацыялістычная рабочая партыя Югаславіі (камуністаў). У 1920 годзе партыя была перайменавана ў Камуністычную партыю Югаславіі (КПЮ). КПЮ зьяўлялася сябрам Камуністычнага інтэрнацыяналу.
Саюз камуністаў Югаславіі | |
па-сэрбскахарвацку: Савез комуниста Југославије па-сэрбскахарвацку: Savez komunista Jugoslavije па-славенску: Zveza komunistov Jugoslavije па-македонску: Сојуз на комунистите на Југославија | |
Дата заснаваньня | 1919 год |
---|---|
Распушчаная | 1990 год |
Штаб-кватэра | |
Ідэалёгія | камунізм, сацыялізм, цітаізм |
З пачаткам Другой сусьветнай вайны партыя прыняла актыўны ўдзел у народна-вызваленчай вайне Югаславіі.
Пасьля абвяшчэньня Фэдэратыўнай Народнай Рэспублікі Югаславіі КПЮ атрымала манаполію на ўладу ў Югаславіі, стаўшы тым самым кіруючай і адзінай партыяй у краіне. Камуністычная партыя Югаславіі зьяўлялася сябрам Камуністычнага інфармацыйнага бюро з 1947 году, але ў сувязі з савецка-югаслаўскім расколам партыя выйшла з арганізацыі.
У 1952 годзе партыя набыла назву Саюз камуністаў Югаславіі (СКЮ).
СКЮ была распушчана ў 1990 годзе на 14 зьезьдзе партыі з-за супярэчнасьцяў паміж сэрбскай і славенскай дэлегацыяй па пытаньнях будучага ўладкаваньня фэдэрацыі.
Склад
рэдагавацьУ склад Саюзу камуністаў Югаславіі ўваходзілі наступныя рэгіянальныя камуністычныя партыі:
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Саюз камуністаў Югаславіі — артыкул у Вялікай расейскай энцыкляпэдыі
Літаратура
рэдагаваць- Севьян Д. А.. Из истории Союза коммунистов Югославии, 1919–1945. — М.: 1982.