Мілан Пэтржэла
Мілан Пэтржэла (па-чэску: Milan Petržela; нар. 19 чэрвеня 1983 году, Прага, Чэхаславаччына) — чэскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Вікторыя Жыжкаў» і былы гулец нацыянальнай зборнай Чэхіі.
Мілан Пэтржэла | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 19 чэрвеня 1983[1][2][3] (42 гады) | |
Рост | 171 см | |
Вага | 63 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Славацка | |
Нумар | 11 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2001—2003 | Дрновіцэ | 5 (0) |
2003—2006 | Славацка | 70 (3) |
2006—2007 | Спарта Прага | 1 (0) |
2006—2007 | → Ябланец | 24 (1) |
2007—2012 | Вікторыя Пльзень | 118 (22) |
2012—2013 | Аўгсбург | 12 (0) |
2013—2019 | Вікторыя Пльзень | 147 (17) |
2019—2025 | Славацка | 157 (17) |
2025 | Вікторыя Жыжкаў[d] | 14 (2) |
2025— | Славацка | |
Зборныя | ||
2003 | Чэхія (да 20)[d] | 6 (0) |
2004—2005 | Чэхія (да 21)[d] | 14 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьМілан зьяўляецца выхаванцам клюбу «Дрновіцэ». У 2003—2006 гадох выступаў за клюб «Славацка». У 2006 годзе перайшоў у праскую «Спарту» й адразу быў аддадзены ў арэнду ў «Ябланец», зь якім дайшоў да фіналу Кубка Чэхіі. У сэзоне 2007—2008 гадоў Пэтржэла правёў за «Спарту» толькі адзін матч й па заканчэньні сэзону расстаўся з камандай, стаўшы гульцом клюбу «Вікторыя» з Пльзені. У сэзоне 2009—2010 гадоў Мілан Пэтржэла зноўку гуляў у фінале Кубка Чэхіі й спрыяў перамозе «Вікторыі» (2:1), адкрыўшы лік у матчы. У наступным сэзоне паўабаронца у складзе «Вікторыі» стаў чэмпіёнам Чэхіі. 4 ліпеня 2012 году Пэтржэла падпісаў трохгадовы кантракт зь нямецкім клюбам «Аўгсбург»[4]. Пасьля няўдалага сэзону ў табары клюбу «Аўгсбург» Мілан вярнуўся ў родную «Вікторыю».
Міжнародная
рэдагавацьЗа нацыянальную зборную Чэхіі Пэтржэла дэбютаваў 12 кастрычніка 2010 году ў выязным матчы адборачнага турніру да чэмпіянату Эўропы 2012 году супраць зборнай Ліхтэнштайну. У далейшым у рамках адборачнага турніру паўабаронца згуляў яшчэ толькі адзіны матч на выезьдзе супраць зборнай Шатляндыі, аднак быў уключаны ў заяўку зборнай для ўдзелу ў чэмпіянаце Эўропы.
Дасягненьні
рэдагаваць«Вікторыя»:
- Чэмпіён Чэхіі: 2011, 2015, 2016, 2018
- Уладальнік Кубка Чэхіі: 2010
«Славацка»:
- Уладальнік Кубка Чэхіі: 2022
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Статыстыка на сайце National Football Teams