Мікоз

грыбковае захворваньне жывёлаў

Мікоз (па-грэцку: μύκης — грыб) — грыбковая інфэкцыя лёгкіх і скуры жывёлаў і чалавека, што выклікаецца ўдыханьнем і пранікненьнем у скуру грыбковых спораў(be). Найчасьцей пашкоджвае скуру і пазногці пальцаў ступняў(en) і кісьцяў, таксама скуру тулава, валасістую частку галавы. Прыводзіць да такіх ускладненьняў, як экзэма(en), алергія, гнойная інфэкцыя, рожыстае(en) запаленьне.

Дзіця з шолудзямі на скуры валасістай часткі галавы (Індыя)

Папярэджаньне

рэдагаваць

Прадухіленьню хваробы спрыяюць:

  • штодзённае мыцьцё ног цёплай вадой з мылам;
  • выціраньне да суха ног між пальцамі пасьля душа;
  • рэгулярнае ачышчэньне мыйнымі сродкамі дывановых пакрыцьцяў, падлогі, ваннай, манікюрных нажніцаў і пэдыкюрных прыладаў, губак, мачалак;
  • нанясеньне процігрыбковага крэма, мазі ў гарачы час году;
  • адначаснае лячэньне з хворымі сваякамі дзеля ўнікненьня паўторнага заражэньня;
  • хаджэньне абутым у лазьні, басэйне і спартзале;
  • душ з мачалкай і мылам пасьля пляжа.

Чыньнікі

рэдагаваць

Заражэньню грыбком спрыяюць цяпло і вільгаць у месцах агульнага карыстаньня (басэйн, душавы пакой, лазьня, пляж, спартовая зала), працяглае нашэньне цеснага, нязручнага, невэнтыляванага абутку, сваякі з захворваньнем, дэфармацыя ступняў, парушэньне кровазвароту ў сасудах ног, цукровы дыябэт, вузкія міжпальцавыя прамежкі, павышаная патлівасьць скуры, мікратраўмы.

Напачатку праяўляецца праз пачырваненьне, запаленьне, сьверб скуры. Потым зьяўляюцца пухіркі, якія лопаюцца, ператвараюцца ў эрозіі і трэшчынкі. Пасьля іх загойваньня назіраецца лушчэньне скуры. Скура становіцца сухой з прыкметнымі раўчукамі. Утвараюцца трэшчыны, адбываецца патаўшчэньне скуры.

Аб грыбковым парушэньні пазногцевых пласьцінак сьведчыць памутненьне, станчэньне, патаўшчэньне пазногцяў, зьяўленьне на іх палосаў і плямаў[1].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Мікозсховішча мультымэдыйных матэрыялаў