Міклашы (Вензавецкі сельсавет)

вёска ў Вензавецкім сельсавеце Зьдзецельскага раёну Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Міклашы́[1]вёска ў Вензавецкім сельсавеце Зьдзецельскага раёну Гарадзенскай вобласьці. За 8 км на поўдзень ад Зьдзецелу, 137 км ад Горадні, 19 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня. 7 гаспадарак, 12 жыхароў (1996).

Міклашы
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Зьдзецельскі
Сельсавет: Вензавецкі
Часавы пас: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 53°23′46.9″ пн. ш. 25°24′36.8″ у. д. / 53.396361° пн. ш. 25.410222° у. д. / 53.396361; 25.410222Каардынаты: 53°23′46.9″ пн. ш. 25°24′36.8″ у. д. / 53.396361° пн. ш. 25.410222° у. д. / 53.396361; 25.410222
Міклашы на мапе Беларусі
Міклашы
Міклашы
Міклашы

Гісторыя

рэдагаваць

У 1897 г. Міклашы — вёска Раготненскай воласьці Слонімскага павету Гарадзенскай губэрні (9 дамоў, 50 жыхароў). У 1905 г. — 48 жыхароў. У 1920—1939 гг. Міклашы — вёска гміны вясковай Раготна Слонімскага павету Наваградзкага ваяводзтва. Цяпер — у складзе калгасу «Чырвоны кастрычнік»[2].

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзятлаўскага р-на. — Мн.: Універсітэцкае, 1997. — 398 с.: іл. ISBN 985-09-0068-7 С. 380