Мікелянджэлё Пальлёні
Мікелянджэлё Пальлёні (1637[1]—1712) — італьянскі мастак эпохі барока, з 1674 працаваў у Рэчы Паспалітай.

Нарадзіўся ў Кампі-Бізэнцыё, Флярэнцыя. У 1688 стаў прыдворным мастаком польскага караля Яна III Сабескага[2]. На дачцэ Мікелянджэлё Пальлёні быў жанаты Джаваньні П’етра Пэрці.
Працы Рэдагаваць
Фрэскі і карціны ў:
- Красінскі палац, Варшава, Польшча
- Галерэі ў Вілянаўскім палацы, (1688), Варшава, Польшча
- Капліца Сьвятога Казімера ў Віленскім катэдральным саборы (1692), Літва
- Палац Сапегаў у Вільні, Літва
- Цэрквы ў Ловічы (1695) і Венграве (1706—1708), Польшча
Крыніцы Рэдагаваць
- ^ James R. Hobbes Picture collector's manual adapted to the professional man, and the amateur. — 1849. — С. 92.
- ^ Michelangelo Palloni wilanow-palac.art.pl Праверана 2011-11-02 г.
Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць
Мікелянджэлё Пальлёні — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў