Міка Рантанэн

фінскі хакеіст

Мі́ка Ра́нтанэн (па-фінску: Mikko Rantanen; нар. 29 кастрычніка 1996 году) — фінскі хакеіст, нападнік клюбу «Каларада Эвэланш» з Нацыянальнай хакейнай лігі і нацыянальнай зборнай Фінляндыі. Быў абраны ў першым раўндзе драфту НХЛ 2015 году пад 10 нумарам. Разам зь «лявінамі» здабыў Кубак Стэнлі ў 2022 годзе.

Міка Рантанэн
Рост 192 см
Вага 96 кг
Пазыцыя нападнік
Кідок/Ловы левы[d]
Грамадзянства
Дата нараджэньня 29 кастрычніка 1996(1996-10-29)[1] (28 гадоў)
Месца нараджэньня
Клюб Каларада Эвэланш
Выступаў за
Драфт НХЛ 10, 2015
Каларада Эвэланш
Гульнявая кар’ера 2012 — цяпер

Кар’ера

рэдагаваць

Дэбютаваў у прафэсійным хакеі ўжо ў веку 16 гадоў, гуляючы ў шэрагах клюбу ТПС. Хутка хлопец замацаваўся ў складзе. Дзякуючы выдатным паказчыкам гульцом зацікавіліся за акіянам, у выніку чаго на драфце НХЛ 2015 году быў абраны клюбам «Каларада Эвэланш» ужо ў першым раўндзе. Па прыбыцьці ў Каларада, далучыўся да перадсэзоннага падрыхтоўчага лягеру. Дэбют хакеіста ў НХЛ адбыўся 8 кастрычніка, калі «лявінам» выпала гуляць зь «Мінэсотай Ўайлд»[2]. Свой пачатковы сэзон Рантанэн правёў пераважна ў фарм-клюбе «Сан-Антоніё Рэмпэйдж». Пачынаючы з сэзону 2016—2017 гадоў ужо стала падцягваўся да шэрагаў асноўнага клюбу. З 2017 году спартовец амаль кожны сэзон здабываў на свой рахунак больш выніковых пунктаў чым праводзіў матчы ў складзе дружыны. У верасьні 2019 году гулец склаў новы шасьцігадовы кантракт з клюбам, паводле якога ён мусіць зарабіць 55,5 млн даляраў[3]. Поруч з камандай здабыў Кубак Стэнлі 2022 году. Паводле вынікаў 2022—2023 гадоў нападнік зарабіў 105 пунктаў (55 галоў + 50 асыстэнцкіх пунктаў) за 82 гульні.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць