Мікола Мікалаевіч Маркевіч

(Перанакіравана з «Мікалай Мікалаевіч Маркевіч»)
У Вікіпэдыі ёсьць артыкулы пра іншых людзей зь імем Мікола Маркевіч.

Міко́ла Мікала́евіч Марке́віч (нар. 29 чэрвеня 1962, в. Чэрнічы, Жыткавіцкі раён) — беларускі журналіст, выдавец, палітык.

Мікола Маркевіч
Род дзейнасьці беларускі журналіст, палітык, грамадзкі дзяяч
Дата нараджэньня 29 чэрвеня 1962 (62 гады)
Месца нараджэньня Сьцяг Беларускай ССР Чэрнічы, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласьць, БССР, СССР
Месца вучобы
Занятак журналіст, грамадзкі дзяяч
Узнагароды
Мэдаль да стагодзьдзя БНР

Скончыў філялягічны факультэт Калінінградзкага ўнівэрсытэту. Працаваў у гарадзенскіх газэтах «Высота», «Гродзенская праўда».

Дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня.

Заснаваў культурна-асьветніцкі фонд «Бацькаўшчына» у 1991, праз год зарэгістраваў пры фондзе газэту «Пагоня» і стаў яе галоўным рэдактарам. Браў удзел у галадоўцы дэпутатаў Вярхоўнага Савету ў 1995 г.

Рэдактар гарадзенскай газэты «Пагоня».

За артыкулы пад час прэзыдэнцкай кампаніі 2001 году асуджаны 24 чэрвеня 2002 году разам з Паўлам Маэйкаю быў асуджаны судом Ленінскага раёну Горадні да двух з паловай гадоў абмежаваньня волі «паклёп на прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі з абвінавачаньнем яго ў зьдзяйсьненьні асабліва цяжкіх злачынстваў»[1]. Падставай паслужыла нататка ў «Пагоня». Паўгоду адбываў пакараньне ў Асіпавічах, пасьля чаго быў пераведзены на папраўчыя работы па месцы жыхарства, у Горадню.

У час зьняволеньня рэгулярна пісаў лісты на «Свабоду», якія пасьля гучэлі ў этэры Радыё Свабода.

Заснавальнік і рэдактар газэты «День» 2003 - травень 2004 да забароны газэты рашэньнем Гаспадарчага суду.

У 2005 адзін з тых, хто аднавіў Радыё Рацыя і стаў яго праграмным дырэктарам. Цяпер — рэдактар інтэрнэт-газэты [1] і дарадца праўленьня Радыё Рацыя ў справах праграмы й разьвіцьця.

Жанаты, мае траіх дзяцей.