Мікалай Мяцельскі (1947)
Мікала́й Мікалаевіч Мяце́льскі (нар. 12 чэрвеня 1947, в. Ракаў, Валожынскі раён, Менская вобласьць) — беларускі матэматык, доктар фізыка-матэматычных навук (1992, Камбінаторна-геамэтрычныя мэтады разьмяшчэньня ўзаемазлучаных аб’ектаў), прафэсар (1992). Сын Мікалая Мяцельскага. Скончыў БДУ (1970). З 1970 працуе ў Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі. Навуковыя працы па камбінаторнай геамэтрыі, дыскрэтнай аптымізацыі. Распрацаваў новыя мэтады дасьледаваньня і разьвязаньня задач камбінаторна-геамэтрычнае аптымізацыі, тэарэтычныя асновы частковай выкупнасьці ў канечнамернай прасторы.
Мікалай Мяцельскі | |
Дата нараджэньня | 12 чэрвеня 1947 (77 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | матэматык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізыка-матэматычных навук[d] |
Бацька | Мікалай Мяцельскі |
Працы
рэдагаваць- Размещение изотетических блоков, оптимальных по оболочечным критериям (разам з В.С.Крыкуном).//Докл. АН СССР. 1991. Т.317, №2;
- On lattice points in polyhedral cross-sections. Discr. and Comp. Сeom. 1993 (разам з М.Карнеенкам);
- О семипространствах частичной выпуклости // Докл. АН Беларуси. 1995. Т. 39, № 3;
- Частичная выпуклость (разам з В.М.Мартынчыкам). // Мат. заметки. 1996. Т.60, вып. 3;
- Вычисление частично выпуклых оболочек и аппроксимаций конечных планарных множеств // Журн. ВМ и МФ. 1998. Т. 38, № 8 (разам з Д.Вудам і В.Мартынчыкам).