Мікалай Казаравец
Мікалай Уладзімеравіч Казаравец (нар. 1949, Харкі, Пастаўскі раён, цяпер Віцебская вобласьць, Беларусь) — беларускі навуковец і палітык.
Мікалай Казаравец | |
Дата нараджэньня | 26 сакавіка 1949 (75 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Харкі, Пастаўскі раён, Маладэчанская вобласьць, Беларуская ССР, Савецкі Саюз |
Месца вучобы | Віцебскі вэтэрынарны інстытут (1977) |
Занятак | прафэсар унівэрсытэту, палітык, вынаходнік, навуковец |
Навуковая сфэра | жывёлагадоўля |
Месца працы | Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (1987—2000) |
Вядомы як | сэлекцыянэр беларускай чорна-пярэстай пароды кароваў |
Навуковая ступень | доктар навук (1999) |
Узнагароды | Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d] Ганаровая грамата Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь Ганаровая грамата Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі[d] Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусі[d] Падзяка Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь[d]
|
Распрацоўнік адбору бацькоў быкоў-паляпшальнікаў. Сэлекцыянэр беларускай чорна-пярэстай пароды кароваў. Доктар сельскагаспадарчых навук (1999), прафэсар (2000) і сябар-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2004). Рэктар Беларускага дзяржаўнага агратэхнічнага ўнівэрсытэту (2003—2012)[2]. Сябар Савету Рэспублікі Беларусі 5-га скліканьня (2012—2016)[3].
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ 1977 годзе скончыў Віцебскі вэтэрынарны інстытут і пачаў працаваць галоўным заатэхнікам саўгасу «Навасёлкі»[2]. У 1980-я гады працаваў кіраўніком саўгасу «Мышанка» ў Петрыкаўскім раёне (Гомельская вобласьць)[4].
У 1987 годзе ўладкаваўся дацэнтам інжынэрнага факультэту Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, дэканам якога ў наступным стаў. У 2000 годзе перайшоў на працу ў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі, дзе ад 2002 году займаў пасаду кіраўніка Дэпартамэнту адукацыі, навукі і кадраў[5].
Ад 2003 году быў рэктарам Беларускага дзяржаўнага агратэхнічнага ўнівэрсытэту. У 2012 годзе стаў сябрам Савету Рэспублікі Беларусі 5-га скліканьня, дзе займаў пасаду старшыні Пастаяннай камісіі ў справах адукацыі, навукі, культуры і сацыяльнага разьвіцьця[3]. На 2014 год напісаў звыш 400 навуковых працаў пра арганізацыю племянной працы ў малочнай жывёлагадоўлі. Браў удзел у вывядзеньні і ўдасканаленьні беларускай чорна-пярэстай пароды кароваў[2] Стварыў 10 манаграфіяў і 11 патэнтаў, 30 падручнікаў і даведнікаў. Распрацаваў адбор бацькоў быкоў-паляпшальнікаў[3].
Зь 2017 году займаў пасаду кансультанта катэдры генэтыкі і разьвядзеньня сельскагаспадарчых жывёлаў Віцебскай дзяржаўнай акадэміі вэтэрынарнай мэдыцыны[6].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://nasb.gov.by/bel/members/chleny-korrespondenty/kazarovets.php
- ^ а б в Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 26 сакавіка 2014. — № 55 (27665). — С. 12. — ISSN 1990-763x.
- ^ а б в Казаравец Мікалай Уладзімеравіч // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, 2023 г. Архіўная копія ад 18 студзеня 2023 г. Праверана 18 студзеня 2023 г.
- ^ Мікалай Казаравец: Беларусь 30 гадоў сыстэмна пераадольвае наступствы аварыі на ЧАЭС і дабілася многага // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 25 красавіка 2016 г. Архіўная копія ад 18 студзеня 2023 г. Праверана 18 студзеня 2023 г.
- ^ Казаравец Мікалай Уладзімеравіч // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — С. 397. — 473 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0295-4
- ^ Казаравец, Мікалай Уладзімеравіч (доктар сельскагаспадарчых навук, жывёлагадоўля, нар. 1949) // Зводны электронны каталёг бібліятэк Беларусі, 2021 г. Праверана 18 студзеня 2023 г.
Гэта — накід артыкула пра асобу з Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |