Параўнаньне (літаратуразнаўства)

літаратуразнаўства

Параўна́ньне (літаратуразнаўства) — такое супастаўленьне двух прадметаў, зьяў або паняцьцяў, у выніку якога сутнасьць аднаго зь іх вытлумачваецца праз сутнасьць другога. Параўнаньне дапамагае зрабіць паэтычны малюнак па-мастацку дакладным, наглядным, жывапісным. У параўнаньні ўзаемапаясьняюцца абедзьве часткі супастаўленьня — і тое, што параўноўваецца, і тое, з чым параўноўваецца. Граматычна параўнаньні афармляюцца па-рознаму, найчасьцей — з дапамогай злучнікаў і злучальных словаў (як, нібы, быццам, няйначай і інш.). Параўнаньне можа выражацца творным склонам назоўніка, апісальным зваротам, часам часткі параўнаньня злучаюцца інтанацыйнай (бяззлучнікавай) сувязьзю. Асобным відам параўнаньня зьяўляецца адмоўнае параўнаньне, у якім пры зьнешнім супрацьпастаўленьні двух паняцьцяў ці зьяў маецца глыбокае ўнутранае супастаўленьне іх. У паэзіі нярэдка можна сустрэць разгорнутае параўнаньне, дзякуючы якому падрабязна характарызуецца нейкая зьява.

Літаратура

рэдагаваць