Мэтар (літаратуразнаўства)
вершаваны памер
Мэ́тар — ідэальная схема чаргаваньня ў вершаваных радках мэтрычнага верша галоўных рытмастваральных кампанэнтаў (доўгіх і кароткіх складоў — у антычным, націскных і ненаціскных — у сілаба-танічным). Асноўнай мэтрычнай адзінкай верша зьяўляецца стапа. Пэўная колькасьць аднолькавых стопаў утварае памер верша. У вялікай ступені менавіта мэтар стварае багацьце рытмічнай варыянтнасьці мэтрычнага верша. Мэтар вельмі адчувальна ўплывае на рытм мэтрычнага верша, зьяўляючыся адным з асноўных яго стваральнікаў. Рытмічным тэндэнцыям беларускай мовы больш характэрна ўзыходзячая хваля гучаньня. Гэтаму адпавядаюць ямб і анапэст — мэтры, якія ўвасабляюць гэтую прасадычную ўласьцівасьць беларускай мовы.
Літаратура
рэдагаваць- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |