Мэтрычны верш

Мэтры́чны верш — верш, у аснове якога ляжаць мэтрычныя прынцыпы арганізацыі вершаванага радка. Да яго адносяцца ўсе віды вершаў антычнай (мэтрычнай) і сілаба-танічнай сыстэмаў вершаваньня. Мэтрычны верш адрозьніваецца ад г. зв. дысмэтрычнага верша, што ўключае формы верша (сілабічны, танічны, свабодны), у якіх не выдзяляюцца стопы. Калі мэтрычная структура вершаванага твора складаецца з аднаго вершаванага памеру, такі твор завецца монамэтрычным, калі зь некалькіх — полімэтрычным.

ЛітаратураРэдагаваць