Стапа (літаратуразнаўства)
Стапа́ (літаратуразнаўства) — група складоў з адным націскным (доўгім) і адным альбо двума ненаціскнымі (кароткімі) складамі, раўнамернае паўтарэньне якіх вызначае мэтар сілаба-танічнай і антычнай сыстэмаў вершаваньня. Стапа — мэтрычная адзінка верша, у той час як вершаваны радок — рытмічная. У слове можа быць адна або некалькі стопаў. Часам стапа ўключае два словы ці заканчэньне аднаго і пачатак другога. У залежнасьці ад колькасьці складоў стопы сілаба-танічнага верша бываюць двухскладовыя (ямб, харэй) і трохскладовыя (дактыль, амфібрахій, анапэст). Часам, аднак, у выглядзе экспэрымэнту сустракаюцца і аднаскладовыя стопы. Гэтаксама як экспэрымэнт выглядаюць стопы чатырохскладовыя — пэоны і пяціскладовыя — пэнтоны.
Літаратура
рэдагаваць- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |