Мэтар (літаратуразнаўства)

вершаваны памер
(Перанакіравана з «Мэтар (вершы)»)

Мэ́тар — ідэальная схема чаргаваньня ў вершаваных радках мэтрычнага верша галоўных рытмастваральных кампанэнтаў (доўгіх і кароткіх складоў — у антычным, націскных і ненаціскных — у сілаба-танічным). Асноўнай мэтрычнай адзінкай верша зьяўляецца стапа. Пэўная колькасьць аднолькавых стопаў утварае памер верша. У вялікай ступені менавіта мэтар стварае багацьце рытмічнай варыянтнасьці мэтрычнага верша. Мэтар вельмі адчувальна ўплывае на рытм мэтрычнага верша, зьяўляючыся адным з асноўных яго стваральнікаў. Рытмічным тэндэнцыям беларускай мовы больш характэрна ўзыходзячая хваля гучаньня. Гэтаму адпавядаюць ямб і анапэст — мэтры, якія ўвасабляюць гэтую прасадычную ўласьцівасьць беларускай мовы.

Літаратура

рэдагаваць