Мэльхіёр Станіслаў Савіцкі

(пам. 1668) ваявода берасьцейскі

Мэльхіёр Станіслаў Саві́цкі гербу «Халева»[1] (? — 4 студзеня 1668, Берасьце) — кашталян берасьцейскі (1652—1666), ваявода берасьцейскі (1666—1668), сакратар каралеўскі, навуковец і паэт.

Мэльхіёр Станіслаў Савіцкі
Melchior Stanisław Sawicki

Халева
13-ы кашталян берасьцейскі
1652 — 1666
ПапярэднікФранцішак Аляксандар Копаць
НаступнікКрыштап Пякарскі
16-ы ваявода берасьцейскі
1666 — 1668
ПапярэднікЯкуб Тэадор Кунцэвіч
НаступнікКрыштап Пякарскі
Асабістыя зьвесткі
Памёр 4 студзеня 1668
Берасьце
Род Савіцкія гербу «Халева»
Бацькі Альбрэхт Савіцкі
Катарына
Жонка Ганна Пякарская
Дзеці
Дзейнасьць паэт
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Савіцкі.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Быў сынам Альбрыхта і Катарыны. Бацька, сын старосты мельніцкі, пераехаў з Падляшша на Жамойць. Мэльхіёр Станіслаў атрымаў грунтоўную адукацыю ў Віленскай акадэміі і званьне доктара багаслоўя.

У 1648 року браў удзел у элекцыйным сойме ад Жамойцкага княства[2]. Галасаваў за Яна Казімера Вазу, абранага каралём. Стаў каралеўскім сакратаром. У 1652—1666 пасьлядоўна быў лоўчым мельніцкім, старостам гарадзенскім і кашталянам берасьцейскім.

У 1655 року бараніў Берасьцейскі замак ад маскоўскіх войскаў пад даводзтвам Урусава і Баратынскага[3].

У часе Швэдзкага патопу бараніў Берасьце да 1657 року, пакуль да места не прыйшлі аб’яднаныя швэдзка-сяміградзкія Караля Густава і Дзёрдзя Ракоці. Аблога трывала з 7 да 23 траўня.

У 1662 року прызначаны камісарам па ацэнцы ўрону, спрычыненага вайсковымі дзеяньнямі ў Вялікім Княстве Літоўскім. Ад 1666 року ваявода берасьцейскі. Забіты ў часе сойміку ваяводзтва[1].

  • Cienie żałobne po jasnych promieniach (вершы; Вільня, 1640)
  • Primitiae honorum B. Josephato Kuncewicz Archiep. Poloc. (Вільня, 1643)
  • Żałoba białych lilij Tryzniańskich (Вільня, 1643)

Жонка — Ганна, дачка Крыштапа Пякарскага.

Дзеці:

  1. ^ а б Каспэр Нясецкі. Herbarz polski Kaspra Niesieckiego S.J. powiększony dodatkami z późniejszych autorów, rękopisów, dowodów urzędowych i wydany. — Lipsk: Jan Nepomucen Bobrowicz, Breitkopf & Härtel, 1841. — С. 286.
  2. ^ Svffragia Woiewodztw, y Ziem Koronnych, y Wielk. Xięstwa Litewskiego. Zgodnie na Naiaśnieyszego Iana Kazimierza Obranego Krola Polskiego […]. Dane, między Warszawą, a Wolą, Dnia 17. Listopada, Roku 1648, [b.n.s].
  3. ^ Jacek Płosiński. Wyprawa kniazia Semena Urusowa na Brześć (listopad-grudzień 1655 r.) // Mazowieckie Studia Humanistyczne. — 2003. — В. 9. — Т. 1—2. — С. 5—31.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць