Якуб Тэадор Кунцэвіч
Якуб Тэадор Кунцэвіч (1596—1666) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян менскі (1661) і жамойцкі (11.6.1661—1664), ваявода берасьцейскі (з 1664).
Герб «Лебедзь» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1596 |
Памёр | 28 жніўня 1666[2] |
Род | Кунцэвічы |
Бацькі | Мацей Кунцэвіч |
Жонка | Алена з Сапегаў Альжбета з Сапегаў Фэліцыяна Крыстына з Войнаў |
Дзеці | ад 2-га шлюбу: Ян Валяр'ян ад 3-га шлюбу: Дамінік |
Дзейнасьць | вайсковец |
Трымаў Каняўскае і Дубіцкае староствы ў Лідзкім павеце (1627).
Біяграфія
рэдагавацьПрадстаўнік шляхецкага роду Кунцэвічаў гербу «Лебедзь», сын Мацея, уладара Гайнушак.
Займаў шэраг дзяржаўных пасадаў, у тым ліку пісара земскага (1635), харунжага (1638) і падкаморыя (1652) лідзкага. Іменаваны ў 1661 годзе кашталянам менскім, 11 чэрвеня 1661 году пазначаны кашталянам жамойцкім.
Тройчы браў шлюб: першы раз з дачкой кухмістра і ўдавой каняўскага старосты Рамана Валовіча Аленай Сапегай, якая памёрла бязьдзетнай. З другой жонкай, Альжбетай Сапегай, меў сына Яна Валяр’яна. Трэці раз ажаніўся з Фэліцыянай Крыстынай Войнай, дзеля якой у 1664 годзе спагнаў права супольнага валоданьня на Каняўскім і Дубінецкім староствах. Меў ад яе сына Дамініка, які ў 1689 годзе ў тэстамэнце запісаў Шпакаў базылянам.
Прыведзены ў картцы партрэт у наш час захоўваецца ў Львове (Украіна).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Український портрет XVI—XVIII століть, каталог-альбом. Вид. 2-ге. — К., 2006. С. 129.
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2020. — С. 202. — ISBN 978-83-65880-89-5
Літаратура
рэдагаваць- Boniecki A. Herbarz polski. T. 1—17, dodatek. — Warszawa, 1899—1913.
- Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej. T. 1—15. — Warszawa, 1904—1938.