Мэдаль за баявыя заслугі

узнагарода БНР

Мэдаль за баявыя заслугі — баявая ўзнагарода Беларускай Народнай Рэспублікі, якая ўручаецца Радай БНР.

Мэдаль БНР за баявыя заслугі
Арыгінальная назва Мэдаль за баявыя заслугі
Дэвіз “Virtute et Gladio” (“Адвагаю і мячом” на лацінскай мове)
Краіна Сьцяг краіны або тэрыторыіБеларуская Народная Рэспубліка
Тып узнагарода[d]
Каму ўручаецца Удзельнікам беларускіх збройных сілаў і службаў, прыроўненых да вайсковых, у тым ліку беларускіх партызанскіх аддзелаў і беларускіх вайсковых аддзелаў у складзе замежных войскаў, а таксама іншым катэгорыям
Падставы ўзнагароджаньня Асабістая адвага, праяўленая ў абставінах, зьвязаных з рызыкай для жыцьця і з абаронай свабоды, сувэрэнітэту й дэмакратычнага канстытуцыйнага ладу Беларусі на грунце ідэалаў 25 сакавіка
Статус уручаецца
Статыстыка
Дата заснаваньня 21 студзеня 2023 г.
Першае ўзнагароджаньне 1 лютага 2023 г.
Чарговасьць
Старэйшая ўзнагарода Ордэн Зялезнага рыцара

Падставы для ўзнагароджаньня

рэдагаваць

Мэдаль уручаецца за асабістую адвагу, праяўленую ў абставінах, зьвязаных з рызыкай для жыцьця і з абаронай свабоды, сувэрэнітэту й дэмакратычнага канстытуцыйнага ладу Беларусі на грунце ідэалаў 25 сакавіка. У прыватнасьці, ён уручаецца пры выкананьні вайсковага і службовага абавязку, у баях і пры выкананьні спэцыяльных заданьняў у нацыянальных інтарэсах Беларусі[1].

Гісторыя

рэдагаваць

Статут Мэдаля зацьверджаны Старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвіллай 21 студзеня 2023 г. Назва і дызайн узнагароды адсылаюць да орэну Virtuti Militari часоў Рэчы Паспалітай. На гэты ордэн таксама спасылецца дызайн знаку Ордэну Жалезнага рыцара, які быў заснаваны ў 1949 г. і ў сыстэме ўзнагародаў БНР зьяўляецца вышэйшай узнагародай адносна Мэдаля за баявыя заслугі[1].

Першымі мэдаль атрымалі 22 байцы Палку імя Кастуся Каліноўскага[2], у тым ліку Дзяніс Урбановіч[3], Міраслаў Лазоўскі[4] і Павал Шурмей[1]. Цырымонія ўручэньня мэдалёў адбылася 9 сакавіка 2023 г. і апісвалася як першая вядомая цырымонія уручэньня беларускіх дзяржаўных узнагародаў за адвагу на полі боя з часоў Рэчы Паспалітай[2].

8 верасня 2023 года, на Дзень беларускай вайсковай славы, Рада БНР узнагародзіла 14 беларускіх добраахвотнікаў. Былі адзначаныя сем байцоў палка Каліноўскага, шэсць чалавек з 1-й Асобнай дэсантна-штурмавой роты і адзін баец вайсковаей часткі А2167 УСУ.[5]