Мэдаль для ўсходніх народаў

нямецкая вайсковая ўзнагарода

Мэдаль для ўсходніх народаў (па-нямецку: Tapferkeits- und Verdienstauszeichnung für Angehörige der Ostvölker),па-расейску: Медаль для восточных народов) — нямецкая ўзнагарода, якая прызначалася для прадстаўнікоў славянскіх народаў СССР, якія супрацоўнічалі зь немцамі пад час Другой сусьветнай вайны і якія, паводле нацыянал-сацыялістычнай расавай ідэалёґіі, лічыліся нявартымі атрыманьня тых жа ўзнагародаў, якімі ўзнагароджваліся нямецкія вайскоўцы Вэрмахту[1].

Мэдаль выдатнасьці для ўсходніх народаў
Выява ордэнскай плянкі
Арыгінальная назва Tapferkeits- und Verdienstauszeichnung für Angehörige der Ostvölker
Краіна Сьцяг Трэцяга райху Нацыстоўская Нямеччына
Тып мэдаль
Каму ўручаецца

безь мячоў: кіраўнікам і іншым асобам акупаванай адміністрацыі

зь мячамі: камбатантам, жаўнерам дапаможнае паліцыі
Статус не ўручаецца
Статыстыка
Парамэтры Дыяметры медалёў:
Знак I класа — 48 мм
II класа — 40 мм
шырыня стужкі 32 мм
Дата заснаваньня 14 ліпеня 1942

Гісторыя

рэдагаваць

Напад 22 чэрвеня 1941 году на Савецкі Саюз Нямеччыны і яе хаўрусьнікаў (Румыніі, Фінляндыі, Вугоршчыны, Славаччыны й Італіі), пачаўшы для СССР Вялікую Айчынную вайну, прывёў да ўстанаўленьня на частцы тэрыторыі СССР (прыблізна з адной трацінай насельніцтва краіны) кантролю Нямеччыны і яе хаўрусьнікаў. На тэрыторыях, акупаваных Трэцім райхам і ягонымі хаўрусьнікамі, апынулася каля 70 мільёнаў савецкіх грамадзянаў. У частках Вэрмахту з 1940 па 1945 гг. служыла да 1,5 мільёна грамадзянаў СССР.[2]

Для ўзнагароджваньня гэтых вайскоўцаў пастановай Адольфа Гітлера ад 14 ліпеня 1942 року быў уведзены адмысловы знак выдатнасьці для ўсходніх народаў. Права ўзнагароджваньня давалася рэйхсміністру ўсходніх акупаваных тэрыторый Альфрэду Розэнбэрґу і ґенэрал-інспэктару ўсходніх войскаў Вэрмахту.[3]

Пад «усходнімі фармаваньнямі» у кантэксьце статута дадзенага знака выдатнасьці меліся на ўвазе:[4]

З траўня 1943 году ў гэты сьпіс былі ўключаныя й вайскоўцы са складу шуцманшафт, паліцыйных і ахоўных фармаваньняў[1].

З 29 кастрычніка 1942 року права атрыманьня ўзнагароды было распаўсюджанае й на нямецкіх вайскоўцаў зь ліку каманднага складу «ўсходніх фармаваньняў», якія атрымалі іх у якасьці памятнага ганаровага знака (па-нямецку: Erinnerungsabzeichen). Перадумовай для атрыманьня знака выдатнасьці II клясы «ў срэбры» зь мячамі была наяўнасьць Жалезнага крыжа 2-га клясы, а знака выдатнасьці I клясы «ў срэбры» — Жалезнага крыжа 1-й клясы[4].

З 14 лютага 1944 году знакам выдатнасьці безь мячоў розных ступеняў «у срэбры» маглі быць узнагароджаныя нямецкія вайскоўцы, які былі колішнімі ўладальнікамі крыжа «За ваенныя заслугі».

Апісаньне

рэдагаваць
 
Браніслаў Камінскі з Жалезным крыжам I клясы й знакам выдатнасьці для ўсходніх народаў I клясы

Узнагарода ўяўляе зь сябе васьміканцовую зорку з расьлінным арнамэнтам у цэнтры (кветка з шасьцю пялёсткамі, акаймленьная лаўровымі лістамі). Знакі I клясы маюць дыяметар 48 мм, II клясы — 40 мм, шырыня стужкі 32 мм.

Знакі I клясы мацавалі да вопраткі з дапамогаю шпількі (леваруч, ніжэй Жалезнага крыжа I клясы ці Крыжа Ваенных заслугаў I клясы). Знакі II клясы насілі на грудзіне на стужцы (леваруч, пасьля астатніх нямецкіх узнагародаў): знакі II клясы «ў золаце» — на стужцы сьветла-зялёнага колеру з чырвонымі стужкамі ля краёў; знакі II клясы «у срэбры» — на стужцы зялёнага колеру зь белымі стужкамі ля краёў; знакі II клясы «ў бронзе» — на стужцы цёмна-зялёнага колеру. Магчыма было паўторнае ўзнагароджваньне знакамі выдатнасьці адной і той жа ступені (вядомы выпадкі ўзнагароджваньня знакам II клясы «у бронзе» тры разы запар).

Пры нашэньні стужкі на плянцы — калі знак зь мячамі — на гэтай плянцы меліся скрыжованыя мячы жоўтага мэталу. Замест знакаў II клясы дазвалялася нашэньне стужкі адпаведнае расфарбоўкі на плянцы ці ў пятліцы.[5]

Пералік знакаў выдатнасьці для ўсходніх народаў
I клясы II клясы
«у золаце» «у срэбры» «у золаце» «у срэбры» «у бронзе»
зь мячамі          
безь мячоў