«Мушкетэ́ры» (па-ангельску: The Musketeers) — гістарычны прыгодніцкі тэлесэрыял BBC, створаны Джэсыкай Поўп і Адрыянам Годжзам. Галоўныя дзеючыя асобы — героі раману Аляксандра Дзюма «Тры мушкетэры»[3]. Дзеяньне адбываецца ў час дзеяньня раману, аднак сюжэт ня мае нічога падобнага з кнігай, акрамя галоўных герояў.

Мушкетэры
The Musketeers
Жанр прыгодніцкая драма
Стваральнік Adrian Hodges[d]
Заснаваны на Тры мушкетэры
Сцэнарыст Адрыян Годжыз
Рэжысэр
У ролях
Кампазытар Мюрэй Голд
Краіна Вялікабрытанія
Колькасьць сэзонаў 2
Колькасьць сэрыяў 10 (list of The Musketeers episodes[d])
Мова ангельская
Вытворчасьць
Прадусар Колін Ротэн
Месца здымак Прага, Кромержыж[d], Slavkov Castle[d], Ploskovice Castle[d][2], Doksany[d][2], Страгоўскі манастыр[d][2] і Švihov Castle[d][2]
Даўжыня сэрыі 54—60 хв.
Трансьляцыя
Тэлеканал
На экранах 19 студзеня 2014 (10 гадоў таму) —
Фармат відэа 16:9[d]
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Старонка на IMDb

Здымкі сэрыялу вяліся ў Чэхіі. Прэм’ера адбылася на тэлеканале BBC One 19 студзеня 2014[4]. У галоўных ролях — Люк Паскуаліна (д’Артаньян), Том Бэрк (Атос), Сант’яга Кабрэра (Араміс), Говард Чарльз (Партос) і Пітэр Капальдзі (кардынал Рышэльё)[5]. Першы сэзон складаецца зь 10 сэрыяў, вядуцца здымкі другога сэзону.

Парыж, 1630 рок. Мушкетэры Араміс, Атос і Партос ды іхні новы сябар д’Артаньян служаць пад камандаваньнем капітана дэ Трэвіля на абароне караля і дзяржавы. Найпадступнейшыя ворагі, як зазвычай — кардынал Рышэльё ды мілэдзі дэ Ўінтэр

Стварэньне

рэдагаваць

BBC заплянавала стварэньне сэрыялу пра мушкетэраў яшчэ ў 2007 року, але ўрэшце вытворчасьць пачалася ў 2012[6]. Паколькі ў Парыжы не засталося падыходзячай архітэктуры, у якасьці месца здымкаў ад пачатку плянаваўся Дублін. Пазьней была аддадзеная перавага Чэскай рэспубліцы, дзе сусьветныя войны ня зьнішчылі мноства гістарычных будынкаў. Шматлікія з гэтых жылых будынкаў былі арандаваныя на час здымак.

Большасьць падзеяў здымалася ў вёсцы Докшаны за 30 км ад Прагі, дзе былі пабудаваныя дэкарацыі пляцу ў Парыжы, некалькі вуліцаў і мушкетэрскі гарнізон. На тэрыторыі закінутага кляштару былі дадаткова зробленыя шынкі, спальні ды могільнік[7].

Ужо пасьля пачатку здымак першага сэзону Пітэр Капальдзі атрымаў ролю Дванаццатага доктара ў сэрыяле «Доктар Хто»[8], таму ў другім сэзоне «Мушкетэраў» кардынала Рышэльё ня будзе. Замест яго зьявіцца іншы антаганіст — Рафшор (Марк Ўорэн)[9].

Сьпіс сэрыяў

рэдагаваць
№ сэрыі Назва Рэжысэр Аўтар сцэнару Прэм’ера Гледачоў у
Вялікабрытаніі (млн)[10]
1 «Сябры і ворагі» Тобі ГэйнсАдрыян Годжыз19 студзеня 2014 (10 гадоў таму)9.28
Малады фэхтавальшчык д’Артаньян са сваім бацькам Аляксандрам едуць у Парыж, каб падаць каралю прашэньне. У карчме на іх нападаюць злодзеі, і Аляксандра забівае чалавек, які называе сябе «Атосам з мушкетэраў». Жадаючы адпомсьціць, д’Артаньян накіроўваецца ў Парыж забіць Атоса. Тым часам Атос, Партос і Араміс атрымліваюць ад Трэвіля задачу адшукаць зьніклы аддзел мушкетэраў. Па вяртаньні Атос сутыкаецца з д’Артаньянам, але неўзабаве арыштаваны за забойства. Кароль прыгаворвае Атоса да сьмерці. Каб даказаць ягоную невінаватасьць, Араміс і Партос карыстаюцца дапамогай д’Артаньяна, які здабывае лісты каралеўскіх пасланьнікаў, выкрадзеных гвардзейцам, які называе сябе Атосам. Д’Артаньян дапамагае мушкетэрам высьветліць ісьціну. 
2 «Спрытнасьць рук» Тобі ГэйнсАдрыян Годжыз26 студзеня 2014 (10 гадоў таму)7.58
Мушкетэры інсцэнуюць арышт і зьняволеньне д’Артаньяна ў адной камэры з Вадзімам (Джэйсан Флемінг), злосным крымінальнікам, які ўцякае з турмы, скарыстаўшыся візытам каралевы. Вадзім плянуе ўсчаць народнае паўстаньне, забіўшы каралеўскую пару. Аднак Вадзім — майстар ашуканства, і ягоныя мэты болей крымінальныя, чымся палітычныя… 
3 «Тавар» Саўл МэцштайнС’юзі Конклін2 лютага 2014 (10 гадоў таму)6.77
Трох мушкетэраў накіроўваюць у Гаўр, дзе яны мусяць арыштаваць напышлівага гандляра-падарожніка Эміля Банэра (Джэймз Кэліс), які павінен паўстаць перад каралём за парушэньне гандлёвага пагадненьня паміж Францыяй і Гішпаніяй. Вяртаньне ў Парыж ўскладняецца перасьледам сяброў і ворагаў Банэра. У адной з засадаў цяжка паранены Партос. Мушкетэры знаходзяць сховішча ў закінутым замку Атоса, дзе на апошняга наплываюць успаміны пра брата і мілэдзі дэ Вінтэр. Партос, акрыяўшы, прыходзіць у шаленства, даведаўшыся, якім таварам гандлюе Банэр… 
4 «Добры жаўнер» Рычард КларкАдрыян Годжыз9 лютага 2014 (10 гадоў таму)6.14
Стары Арамісаў сябар Марзак (Джэй Джэй Філд), колішні мушкетэр, вяртаецца ў Парыж, каб забіць графа Савойскага (Вінсэнт Рыган), якога ён лічыць вінаватым у гібелі 20 мушкетэраў свайго аддзелу. Мушкетэры арыштоўваюць Марзака, а ён просіць дапамагчы высьветліць праўду, падчас чаго выяўляецца, што да падзеяў меў дачыненьне дэ Трэвіль. У той жа час яны абавязаныя абараняць бязьлітаснага графа, які прыехаў у Парыж дзеля падпісаньня пагадненьня з каралём Францыі. 
5 «Вяртаньне дадому» Саўл МэцштайнДжэймз Дормэр23 лютага 2014 (10 гадоў таму)5.91
Пасьля п’янкі Партос ачуньвае побач зь целам забітага чалавека. Ён арыштаваны гвардзейцамі кардынала і прыгавораны да павешаньня за забойства. У апошні момант яго выратоўваюць невядомыя і прывозяць у Палац цудаў — зборышча вароў, канькалаў і курваў, — якім кіруе Шарон (Эшлі Ўолтэрз), стары знаёмы Партоса, які сам рос сіратою ў гэтым раёне. Заходзіць у Палац цудаў нават для Атоса, Араміса і д’Артаньяна небясьпечна, і яны намагаюцца разблытаць таямнічае забойства без Партосавае дапамогі… 
6 «Выгнаньнікі» Эндзі ГэйБэн Гарыс2 сакавіка 2014 (10 гадоў таму)5.62
Выгнаная за здраду маці караля Людовіка Марыя дэ Мэдычы (Тара Фіцжэральд) вяртаецца, каб выпрасіць абарону ад насланых забойцаў. Араміс і д’Артаньян у гэты час накіраваныя па маладую жанчыну Агнэс (Эмі Натэл) і яе дзіцёнка, якога перад іхнім прыбыцьцём выкрадаюць узброеныя людзі. Мушкетэры мусяць уратаваць дзіцёнка, каб са зьдзіўленьнем даведацца, каго яны пасланыя ахоўваць… 
7 «Бунтаўніца» Рычард КларкДжэймз Пэйн9 сакавіка 2014 (10 гадоў таму)5.69
Спрабуючы перадаць каралеве прашэньне, пад коламі каралеўскае карэты гіне маладое дзяўчо. У прашэньні заможная графіня Нінон дэ Лярок (Анабэль Ўоліс) просіць дазволіць жанчынам адукацыю і роўныя правы. Кардынал атрымлівае ад Каталіцкае царквы прапанову абвінаваціць графіню ў вядзьмарстве. Шляхцянка арыштаваная і дастаўленая ў суд, дзе ілжэсьведчаньне Мілэдзі дае падставу прыгаварыць «ведзьму» да сьмяротнага пакараньня. Мушкетэры мусяць знайсьці вінаватага ў таямнічым атручэньні кардынала на судзе, перш чым графіню спаляць на вогнішчы… 
8 «Турнір» Фарэн БлэкбэрнС’юзі Конклін16 сакавіка 2014 (10 гадоў таму)5.45
Вязень Лябарж (Віні Джонс), якога эскартуюць мушкетэры, забівае капітана гвардзейцаў кардынала, і варожасьць паміж мушкетэрамі і гвардзейцамі падае каралю ідэю вызначыць наймацнейшага на турніры паміж лепшымі мушкетэрам і гвардзейцам. Капітан дэ Трэвіль дзеля вызначэньня лепшага мушкетэра ладзіць турнір, але даведаўшыся, што кардынал запісаў у склад сваёй гвардыі Лябаржа, вырашае сам выступіць супраць яго на дуэлі… 
9 «Вершнік б’е каралеву» Эндзі ГэйПітэр МакКена23 сакавіка 2014 (10 гадоў таму)5.25
Кароль расчараваны немагчымасьцю каралевы мець дзяцей і марыць пра тое, каб ягонай жонкай была Шарлёта Мэлендорф (Шарлёта Гоўп). Каралева ў гэты час знаходзіцца на лекаваньні на водах, якія ацаляюць няплоднасьць, пад аховай мушкетэраў ратуецца ад спробы забойства ды, перасьледваная аддзелам нападнікаў, разам з Арамісам ды Атосам вымушаная шукаць прытулку ў жаночым кляштары. Нападнікі штурмуюць кляштар, у абароне якога двум мушкетэрам дапамагаюць манашкі, у той час як д’Артаньян з Партосам шукаюць падмацаваньня ў Парыжы і высьвятляюць, хто стаіць за нападам на каралеву… 
10 «Мушкетэраў няпроста забіць» Фарэн БлэкбэрнАдрыян Годжыз30 сакавіка 2014 (10 гадоў таму)5.27
П’яны Атос на мескай плошчы бярэ ў закладнікі сваю жонку Мілэдзі, за яе заступаецца ейны знаёмы д’Артаньян, і паміж сябрамі адбываецца раздрай. Кардынал і Мілэдзі вераць, што гэтак яны здолеюць рассварыць каралеўскіх жаўнераў. Мілэдзі вяртаецца ў трушчобы, каб папрасіць дапамогі свайго даўняга знаёмага Сарацына (Шон Пэртві) ў забойстве мушкетэраў, дзеля чаго апошні бярэ ў закладнікі Канстанцыю. Раскрытая ўся велічыня здрады кардынала супраць каралевы, але яе адказ бянтэжыць кардынала… 

9 лютага 2014 року было прынятае рашэньне пра стварэньне 2 сэзону[11]. Здымкі пачаліся ў красавіку, адным з рэжысэраў стаў Джон Стрыклэнд[12].

Успрыняцьце

рэдагаваць

Сьпярша «Мушкетэры» атрымалі неадназначныя ацэнкі крытыкаў, але пасьля трэцяй сэрыі яны сталі больш пазітыўнымі.

  1. ^ а б в г Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
  2. ^ а б в г IMDb (анг.) — 1990.
  3. ^ Ben Stephenson orders over 20 hours of new drama from BBC Drama Production (анг.) Праверана 1 лютага 2014 г.
  4. ^ Friends and Enemies (анг.). BBC. Праверана 1 лютага 2014 г.
  5. ^ The Musketeers (анг.) Broadcast Greenlight Праверана 1 лютага 2014 г.
  6. ^ Modern take on The Three Musketeers comes to BBC1 (анг.). The Stage. Праверана 23 October 2013 г.
  7. ^ The Location Guide (анг.) Праверана 3 February 2014 г.
  8. ^ Life after Capaldi for The Musketeers (анг.). BBC. Праверана 23 October 2013 г.
  9. ^ TV Wise (анг.) Праверана 30 April 2014 г.
  10. ^ Weekly Viewing Summary (анг.). Broadcasters’ Audience Research Board.
  11. ^ Series 2 (анг.) Cultbox Праверана 9 February 2014 г.
  12. ^ https://www.facebook.com/BBCOne/photos/pb.470911516262605.-2207520000.1400340071./748420375178383/?type=3&theater

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць