Музэй малой Бацькаўшчыны (Бельск-Падляскі)
польскі музэй
Музэй малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах (па-польску: Muzeum Małej Ojczyzny w Studziwodach) — прыватны гістарычна-этнаграфічны музэй-скансэн у Студзіводах, заснаваны ў 1993 року Дарафеем Фіёнікам.
Музэй малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах | |
Muzeum Małej Ojczyzny w Studziwodach | |
Месцазнаходжаньне | Бельск-Падляскі, Польшча |
---|---|
Адрас | ul. Sosnowa 56 17-100 Bielsk Podlaski |
Створаны | 1980 г. |
Заснавальнік | Дарафей Фіёнік |
Геаграфічныя каардынаты | 52°44′33.43″ пн. ш. 23°11′37.32″ у. д. / 52.7426194° пн. ш. 23.1937° у. д.Каардынаты: 52°44′33.43″ пн. ш. 23°11′37.32″ у. д. / 52.7426194° пн. ш. 23.1937° у. д. |
Музэй малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах | |
www.muzeumstudziwody.pl |
Сталая экспазіцыя разьмяшчаецца ў драўлянай хаце беларускай сям’і Кандрацюкоў, збудаванай у 1925 року, і ў мяшчанскай хаце 1823 року, перанесенай у 2003 з вуліцы Панятоўскага ў цэнтар Бельску-Падляскага. Таксама ў склад скансэну ўваходзіць клець 1935 року.
У музэі ладзяцца часовыя выставы, майстроўні народнай творчасьці, традыцыйнага падляскага сьпеву і танцу, выдаюцца кнігі і краязнаўчы штоквартальнік «Бельскі гостінэць». Штогод на тэрыторыі музэю ладзіцца фэстываль «Там по маёвуй росі».