Музэй Крашэўскага (Раманаў)

(Перанакіравана з «Музэй Крашэўскага ў Раманаве»)

Музэ́й Язэ́па Ігна́цыя Крашэ́ўскага ў Рама́наве — музэй у вёсцы Раманаў Любельскага ваяводзтва, дзе вядомы польскі пісьменьнік жыў у дзяцінстве.

Музэй Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага
Muzeum Józefa Ignacego Kraszewskiego
Будынак музэю
Месцазнаходжаньне РаманаўПольшча
Адрас Раманаў, 25
21-518 Сасноўка
Тэматыка калекцыі Юзэф Ігнацы Крашэўскі
Створаны 28 ліпеня 1962 г.
Дырэктарка Ганна Чабадзінска-Пшыбыслаўска
Геаграфічныя каардынаты 51°44′24″ пн. ш. 23°23′22″ у. д. / 51.74° пн. ш. 23.38944° у. д. / 51.74; 23.38944Каардынаты: 51°44′24″ пн. ш. 23°23′22″ у. д. / 51.74° пн. ш. 23.38944° у. д. / 51.74; 23.38944
Музэй Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага на мапе Польшчы
Музэй Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага
Музэй Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага
Музэй Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага
muzeumkraszewskiego.pl

Мінуўшчына

рэдагаваць

Клясыцыстычны мураваны палац быў збудаваны Мальскімі ў 18061812 роках у старым парку XVII стагодзьдзя замест драўлянае паляўнічае хаты Сапегаў[1]. У 1858 року сядзіба пацярпела ад пажару. Пры яе перабудове новыя ўласьнікі Крашэўскія дабудавалі яшчэ адзін паверх. Стары ганак быў заменены на портык з чатырма тасканскімі калёнамі, якія трымалі гаўбец з каменнай балюстрадай[1]. На пярэднім шчыце быў зьмешчаны картуш з гербам Крашэўскіх «Ястрабец».

У 1915 року ў палацы ізноў адбыўся пажар. Апошнія гаспадары маёнтку Паўліна з Крашэўскіх з мужам Янам Расьцішэўскім зьехалі з Раманава ў 1939 року, выставіўшы палац на продаж. У 1943 року атрад савецкіх партызанаў, складзеных з уцекачоў зь нямецкіх лягероў, падпаліў двор[1], каб ня даць магчымасьці заняць будынак жандармэрыі.

Па вайне на тэрыторыі парку знаходзілася лясьніцтва. Далейшае разбурэньне будынку спынілася 23 сьнежня 1958 року з прыняцьцем пастановы Нацыянальнай ваяводзкай рады ў Любліне, паводле якога тут было вырашана ствараць музэй Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага. У 1959—62 палац быў адрэстаўраваны і набыў выгляд, які надаў яму Каэтан Крашэўскі. Музэй быў адчынены 28 ліпеня 1962 року, на стопяцідзясятыя ўгодкі славутага пісьменьніка.

У 1987—1991 зладжаныя чарговыя рэстаўрацыйныя працы. Перад палацам быў узьведзены пад’езд з рампай, з боку саду — тэраса з гаўбцом[1].

Экспазыцыя

рэдагаваць

Зборы твораў пісьменьніка, часопісаў XIX стагодзьдзя, рукапісаў, лістоў Язэпа Крашэўскага і іншых чальцоў сям’і, дакумэнты, фатаздымкі, мэдалі[2].

Дзейнасьць

рэдагаваць

Музэй супрацоўнічае з музэем-сядзібай «Пружанскі палацык» (Беларусь)[3].

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Крыніцы і заўвагі

рэдагаваць
  1. ^ а б в г Historia dworu-muzeum (пол.). Muzeum im. Józefa Ignacego Kraszeskiego w Romanowie. Праверана 21 лютага г.
  2. ^ Прибужский регион (рас.) dranik.info Праверана 19 лютага 2012 г.
  3. ^ Ирина Павлючук. (18 чэрвеня 2008) Крашевский, который нас объединяет (рас.). Вечерний БрестПраверана 19 лютага 2012 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Музэй Крашэўскага (Раманаў)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў