Мужчы́нская ры́фма — разнавіднасьць рыфмы, пры якой націск падае на апошні склад зарыфмаваных словаў. Адрозьніваюць адкрытую мужчынскую рыфму — з галосным на канцы (дна́ — вайна́, зару́ — пару́) і закрытую, што мае ў канцы зычны гук (сто́л — вузё́л, прыва́л — права́л). У беларускай паэзіі мужчынскія рыфмы сустракаюцца ва ўсе часы яе існаваньня, хоць у вуснай народнай паэзіі і ў сілабічнай паэзіі яны значна саступаюць жаночым рыфмам.

Наце ж вам, свашачкі, сыра кусо́к,
Штоб вам, свашачкі, язык усо́х.
(Народная песьня)

Асаблівае распаўсюджаньне набыла мужчынская рыфма ў новай беларускай літаратуры:

Той лясок невысо́к,
Дзе бярозавы со́к
Весьнім сонечным днё́м.
Льецца ў звонкае дно́!..
(А. Лойка)

Рытміка-інтанацыйную і страфічную адметнасьць надае вершаванаму твору чаргаваньне мужчынскіх рыфмаў з жаночымі, дактылічнымі і гіпэрдактылічнымі.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць