Моўчадзкае насаджэньне лістоўніцы эўрапейскай

Моўчадзкае насаджэньне лістоўніцы эўрапейскайбатанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэньня ў Беларусі, разьмешчаны ў Моўчадзкім лясьніцтве ў Баранавіцкім раёне.

Моўчадзкае насаджэньне лістоўніцы эўрапейскай
катэгорыя III (помнік прыроды) паводле МСАП
РазьмяшчэньнеБеларусь, Івацэвіцкі раён
Каардынаты53°21′31″ пн. ш. 25°43′40″ у. д. / 53.35861° пн. ш. 25.72778° у. д. / 53.35861; 25.72778Каардынаты: 53°21′31″ пн. ш. 25°43′40″ у. д. / 53.35861° пн. ш. 25.72778° у. д. / 53.35861; 25.72778
Плошча1,6 га
Заснаваны 1963

Насаджэньне лістоўніцы эўрапейскай (90%) з дамешкам хвоі Веймутава (10%). Плошча складае 1,6 га. Узрост дрэў каля 110 гадоў, вышыня 40 м, дыямэтр каля 0,5 м. Унікальны па ўзросьце і прадукцыйнасьці ўчастак каштоўных інтрадуцэнтаў. Ахоўны статус нададзены ў 1963 годзе.

Знаходзіцца ў лесе, які называецца Паніква. Стары лес, якіх сёньня ў Беларусі засталося ўжо няшмат, у нашы дні выкарыстоўваецца як генэтычны рэзэрват каштоўных беларускіх пародаў дрэваў. На дзялянцы памерам 1,6 га тут растуць лістоўніцы эўрапейскія. Іх напрыканцы ХІХ ст. пасадзілі шляхціцы Незабытоўскія, чый маёнтак быў у суседняй Вялікай Сваротве. Гэта самая вялікая дзялянка лістоўніцы эўрапейскай у Беларусі. У 2010 годзе адмыслоўцы зь Белдзяржлесу ацанілі, што дрэвам ужо больш за 130 гадоў. Некаторыя зь іх сягаюць у вышыню больш за паўсотні мэтраў і маюць дыямэтар камля больш за паўмэтра. Сярод паважных лістоўніц Незабытоўскія пасадзілі тут некалькі хвояў Веймутава, радзіма якіх — Паўночная Амэрыка. Гэтыя дрэвы сёньня таксама дасягнулі карабельнай вышыні, акурат той, якая дазволіла калісьці будаваць зь іх караблі для Брытанскага карабельнага флёту. У 2000-х гадах у некалькіх лясьніцтвах Баранавіцкага раёну дзеля экспэрымэнту пасадзілі яшчэ каля 20 га лістоўніцы эўрапейскай. Але ў Моўчадзкім лясьніцтве маладыя дрэўцы прыжыліся найлепей.

Месцазнаходжаньне

рэдагаваць

Па дарозе зь в. Малая Сваротва трэба зьвярнуць направа ў лес, не даяжджаючы 1 км да в. Андрэеўцы. Лясная дарога праз 150–200 м прывядзе на паляну з драўлянай альтанкай. Тут і пачынаецца дзялянка з экзатычным для Беларусі лесам.

Літаратура

рэдагаваць