Монс
Монс (па-француску: Mons, па-нідэрляндзку: Bergen) — горад у Бэльгіі, адміністрацыйны цэнтар правінцыі Эно ў рэгіёне Валёнія. Насельніцтва гораду на 2011 год складала 92 523 чалавекі. Знаходзіцца за 50 км ад Брусэлю.
Монс | |||||
франц. Mons | |||||
| |||||
Краіна: | Бэльгія | ||||
Рэгіён: | Валёнія | ||||
Правінцыя: | Эно | ||||
Кіраўнік: | Nicolas Martin[d] | ||||
Плошча: | 146,45 км² | ||||
Вышыня: | 2 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2011) | |||||
колькасьць: | 92 523 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 631,77 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 065 | ||||
Паштовы індэкс: | 7000, 7024, 7033, 7012, 7011, 7021, 7020, 7022, 7034, 7032, 7030, 7031, 7310, 7010 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 50°27′17″ пн. ш. 3°57′9″ у. д. / 50.45472° пн. ш. 3.9525° у. д.Каардынаты: 50°27′17″ пн. ш. 3°57′9″ у. д. / 50.45472° пн. ш. 3.9525° у. д. | ||||
Монс | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.mons.be/ |
Гісторыя
рэдагавацьНазву горад атрымаў па лягеры, які быў наладжаны тут Юліюсам Цэзарам, а лягер, у сваю чаргу — па ўзгорку (лац. Montes — «гара»), на якіх раскінуўся сучасны Монс. Паселішча на месцы цяперашняга Монсу існавала яшчэ ў эпоху нэаліту. Горад быў заснаваны ў VII стагодзьдзі.
Славутасьці
рэдагаваць- Гатычная ратуша XV стагодзьдзя
- гатычны сабор сьвятой Вальдэтруды, які будаваўся з 1450 па 1686 гады
- 81-мятровая бэфруа, збудаваная ў 1661 годзе
Эканоміка
рэдагавацьУ горадзе існуюць прадпрыемствы коксахімічнай, шкло-керамічнай, цэмэнтавай, харчовай, лёгкай прамысловасьці, а таксама заводы па мэталаапрацоўцы. Монс зьяўляецца чыгуначным вузлом, а таксама гістарычным цэнтрам каменнавугальнага басэйна.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьМонс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Сайт гораду
- Cercle Archeologique de Mons — сьпіс крыніцаў па гісторыі Монсу