Мо́ма (тыб. མོག་མོག་, ўайлі mog mog, нэпальск. म:म:) — традыцыйная нэпальская й тыбэцкая страва, што вядзе сваё паходжаньне з Гімалайскага рэґіёну. Прадстаўляе зь сябе страву сярэдняга памеру зь цеста і мясным начыньнем. Мома аналяґічнае расейскім і фіна-вугорскім пяльменям, мангольскім і бурацкім позам, кітайскім джаадзы, цюрскім мантам і італійскім равіёлі.

Мома-ча: нэпальскія мома

Гатаваньне

рэдагаваць

Цеста для мома вырабляецца з мукі і вады, часам з даданьнем дрожджаў і соды.

Начыньне

рэдагаваць

Для начыньня звычайна ўжываецца адзін альбо некалькі інґрэдыентаў. Часьцей за ўсё гэта:

  • Мяса: у розных рэґіёнах Гімалаяў ужываюць розныя гатункі мяса — бараніна, мяса яка, кураціна, казьляціна, буйваляціна, сьвініна. У начыньне дадаюцца лук, часнок, соль, кмен, карыяндар і перац.
  • Гародніна альбо сумесь мяса й гародніны.
  • Сыр (распаўсюджана ў Бутане і Сыкіме).
  • Шакалядныя батончыкі Snickers альбо Mars (распаўсюджана ў Нэпале сярод замежных турыстаў).

  Мома (кулінарыя)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў