Месяц і сонца
Ме́сяц і со́нца — альбом беларускага музычнага гурта WZ-Orkiestra, запісаны ў красавіку — жніўні 2005 году на студыі «Хата».
Месяц і сонца | ||
---|---|---|
Альбом WZ-Orkiestra | ||
Выдадзены | 2005 | |
Запісаны | 2005 | |
Жанр | фольк | |
Працягласьць | 37:47 | |
Выдавец | West Records | |
Храналёгія WZ-Orkiestra | ||
MW (2005) |
Месяц і сонца (2005) |
Танга з ружай (2006) |
Гісторыя
рэдагавацьАльбом руйнуе ўсе нашы стэрэатыпы і ўяўленьні пра архаічнасьць Японіі, зь нязьменнымі самураямі і квітнеючай сакурай. Праект «Месяц і сонца» дэманструе зусім іншую Японію: сучасную, мэлядычную, але шануючую свае традыцыі, сваю спадчыну.
На альбоме гучыць голас Адама Глёбуса, чытаючага свае вершы, рэп Аляксандра Памідорава, прамова Міхала Анемпадыстава, які разважае наконт скарынаўскай сыгнатуры «Месяц і сонца», што «пад адной вокладкай аб’яднаў традыцыйную японскую паэзію і сучасную беларускую музычную культуру». У японскай мове герогліфы «сонца» і «месяц» азначаюць» «кола часу», «рух жыцьця», штосьці бясконцае, адвечнае, што не спыняецца ні на хвіліну. Гэта сымбалізуе сустрэчу дзьвюх культураў, двух народаў, двух жыцьцёвых укладаў[1].
На дыску ёсьць і баляды, і рок-н-рол, і кантры, і пэўная прыджазаванасьць. Выкшталцонасьць, спакой, шляхетнасьць — і авантурызм, надрыў ды правакацыі.
Сьпіс кампазыцыяў
рэдагаваць- «Сакура» (японская народная песьня)
- «Ноч жухлага месяца» (музыка Т. Акана, словы Т. Такана)
- «Зьбіраючы чайнае лісьце» (аўтар невядомы)
- «На ўзьбярэжжы» (музыка Т. Нарыта, словы К. Хаясі)
- «Сын мора» (аўтар невядомы)
- «Позна восеньню» (музыка Т. Акана, словы Т. Танака)
- «Сьвята ў вёсцы» (музыка Ё. Мінамі, аўтар словаў невядомы)
- «Поўня» (музыка Н. Матаоры, словы У. Нагуці)
- «Ля вагніска» (аўтар невядомы)
- «Радзіма» (музыка Т. Акана, словы Т. Такана)
Удзельнікі
рэдагаваць- Зьміцер «Todar» Вайцюшкевіч: сьпеў, клярнэт
- Ксенія Мінчанка: скрыпка, сьпеў
- Аляксандар «Alex» Шувалаў: баян
- Алег «Iva» Івановіч: гітара
- Вячаслаў «Slava» Сяргеенкаў: кантрабас
- Андрэй Лабчэўскі: клявішы
- Юры Мартынаў: бубны
- Аляксандар Сазонаў: бубны, пэркусія
- Аляксандар Памідораў: рэпаваньне
- Масака Тацумі: ідэя, пераклад (1-5, 7-10)
- Вольга Віньнік: пераклад (6)
- Алесь Камоцкі: вершаваны пераклад
- Адам Глёбус: вершы
Выдаўцы
рэдагаваць- WestRecords
- Зьміцер Вайцюшкевіч: прадусар
- WZ-Orkiestra: аранжаваньне
- Алена Дашкевіч: дызайн
- Эдуард Іваноў: запіс, зьвядзеньне, мастэрынг
- Алег Чыжык: запіс
- Аляксандар Сазонаў: запіс
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Татьяна Замировская. Понимать искусство — это тяжелый труд (рас.). Belarus Today. Праверана 2020-03-20 г. Архіўная копія ад 2019-09-05 г.