Менская акруга

(Перанакіравана з «Менская акруга (СССР)»)

Менская акруга — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларускай ССР, што існавала з 17 ліпеня 1924 па 26 ліпеня 1930 году. Адміністрацыйны цэнтар — горад Менск.

Менская акруга
Агульныя зьвесткі
Краіна СССР
Статус акруга
Уваходзіць у Беларуская ССР
Адміністрацыйны цэнтар Менск
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Дата скасаваньня 26 ліпеня 1930
Афіцыйныя мовы беларуская, расейская
Насельніцтва (1926) 539,5 тыс.
Нацыянальны склад беларусы — 79,8%; габрэі — 13,1%; расейцы — 3,1%; палякі — 2,5%
Плошча 10,9 тыс. км²
Месцазнаходжаньне Менскай акругі
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

рэдагаваць

Першапачаткова ўключала 11 раёнаў: Астрашыцка-Гарадоцкі, Заслаўскі, Койданаўскі, Лагойскі, Пухавіцкі, Самахвалавіцкі, Смалявіцкі, Сьмілавіцкі, Узьдзенскі, Чэрвенскі, Шацкі.

9 чэрвеня 1927 году ў склад Менскай акругі ўвайшлі 8 раёнаў скасаваных Барысаўскай і Слуцкай акругаў: Барысаўскі, Бягомскі, Бярэзінскі, Грэскі, Зэмбінскі, Капыльскі, Плешчаніцкі, Халапеніцкі.

4 жніўня 1927 году скасаваны Шацкі раён, 27 верасьня 1927 году — Зэмбінскі.

Акруга скасаваная 26 ліпеня 1930 году.

Насельніцтва

рэдагаваць

Паводле зьвестак перапісу 1926 году колькасьць насельніцтва складала 539,5 тыс. чал. У тым ліку беларусы — 79,8%; габрэі — 13,1%; расейцы — 3,1%; палякі — 2,5%.

Літаратура

рэдагаваць
  • Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 1. — 768 с.