Мендрык
Мендрык (Міндрык, Мендрэк) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Мендрык лац. Miendryk | |
Mendrick | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Mende + Rick |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Міндрык, Мендрэк |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Мендрык» |
Паходжаньне
рэдагавацьМантарык, пазьней Мэндэрых, Мэндрых або Мэндрык (Mantharigus[1], Menderich, Mendrich, Mendrick) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -менд- (-мант-, -мінд-) (імёны ліцьвінаў Мінціла, Мінтаўт, Мендэр; германскія імёны Mindilo, Mindelt, Mender) паходзіць ад стараверхненямецкага menden 'весяліцца, цешыцца'[3], а аснова -рых- (-рык-) (імёны ліцьвінаў Дзітрык, Індрых, Эрык; германскія імёны Hindrich, Ditricus, Erik) — ад гоцкага reiks 'магутны'[4], германскага rikja 'магутны, каралеўскі'[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Щасный Мендрекъ (1567 год)[6]; Mindryk (1807 год)[7].
Носьбіты
рэдагаваць- Аўгуст Мендрык — уладальнік зямлі ў Дынабурскім павеце на 1878 год[8]
- Юзэфа, Францішка і Ўладзіслаў Міндрыкі (Mindryk) — уладальнікі гаспадарак у Васількове каля Германавічаў на 1937 год[9]
На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Мендрыкаўшчына.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1094.
- ^ Brons B. Friesische Namen und Mitteilungen darüber. — Emden, 1877. S. 62.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 167.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 188.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 206.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1012—1013.
- ^ Indeks nazwisk rodziców dzieci urodzonych w parafii (Nowe) Daugieliszki w latach 1800—1814
- ^ Памятная книжка Витебской губернии. На 1878 год. — Витебск, 1878. С. 379.
- ^ Ryszard Sys, Wykaz właścicieli nieruchomości rolnych Województwa Wileńskiego w latach 1928—1939. Część II, publikacje «Pisarza hipotecznego zawarte w Dzienniku Województwa Wileńskiego za lata 1928—1939»