Масьціскі
Масьці́скі (па-польску: Mościska, на мясцовай беларускай гаворцы: Мосьці́ска[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова.
Масьціскі | |
польск. Mościska | |
Дата заснаваньня: | 1903 |
Мясцовая назва: | Мосьціска |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Беластоцкі |
Гміна: | Міхалова |
Вышыня: | 181 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 68 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 16-050 |
Нумарны знак: | BIA |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°2′0″ пн. ш. 23°36′0″ у. д. / 53.03333° пн. ш. 23.6° у. д.Каардынаты: 53°2′0″ пн. ш. 23°36′0″ у. д. / 53.03333° пн. ш. 23.6° у. д. |
Масьціскі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Побач зь вёскай працякае рака Супрасьль.
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі каталікі (парафія Божага Провіду ў Міхалове[3]) з польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыяй і этнічныя беларусы, у большасьці праваслаўныя (прыход Праабражэньня Гасподняга ў Тапалянах.).
Гісторыя
рэдагавацьВёса была заснаваная ў жніні 1903 г., калі 6 семяў закупілі 207 дзесяцінаў і 1745 сажняў землі ад фальварку ў Тапалянах. Першыя хаты стаялі тут ужо ў 1904 г., а назва вёскі пайшла ад мосту на рацэ Супрасьль[4]. У міжваенны пэрыяд Масьціскі прыналежалі да гміны Міхалова Беластоцкага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 85 жыхароў (27 каталікоў і 58 праваслаўных; палякамі было запісаных 77 чалавек, беларусамі 7 і 1 расейцам)[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 16 чэрвеня 2015 г.
- ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 132
- ^ Parafia Opatrzności Bożej (Michałowo) (пол.) Parafie. Archidiecezja Białostocka. Праверана 16 чэрвеня 2015 г.
- ^ Leszek Nos Monografia Gminy Michałowo (пол.). Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Michałowskiej. — Białystok 1996. Праверана 15 чэрвеня 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 16 (пол.) Праверана 16 чэрвеня 2015 г.